Настаўнікі Ленінскай школы — пераможцы конкурсу
У 2010-м годзе праводзіўся 6-ты рэспубліканскі конкурс метадычных распрацовак “Адкрыты ўрок”, удзел у якім прынялі і педагогі нашага раёна. Усяго на конкурс было адпраўлена 26 распрацовак.
У прыватнасці Ленінскі ВПК “Дзіцячы сад-АСШ” накіраваў на конкурс тры работы педагогаў, дзве з якіх па яго выніках прызнаны лепшымі ў намінацыях: “Лепшы ўрок у пачатковым класе” — урок А.В. Відзічэнкавай па выяўленчым мастацтве ў 1-м класе па тэме “Мой любімы цырк”, і “Лепшы ўрок па прадмеце прыродазнаўча-матэматычнага напрамку” — урок настаўніка матэматыкі Г.І. Маліноўскай у 5-м класе па тэме “Асноўная ўласцівасць дробу”. Узнагароджанне пераможцаў адбылося ў Мінску ва ўрачыстых абставінах.
Да слова сказаць, з добрага боку адзначана на конкурсе і трэцяя распрацоўка — інтэгрыраваны ўрок настаўніка гісторыі С.М. Герасімовіча і настаўніка матэматыкі Н.Ю. Бараноўскай.
Алена КАРПЕНКА.