Темы

Асновам бяспечнай жыццядзейнасці неабходна вучыць

Асновам бяспечнай жыццядзейнасці неабходна вучыць

Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі праходзіць у раёне з 20 лютага па 1 сакавіка. У яго рамках адбыліся раённыя міжведамасныя мерапрыемствы.

23 лютага у Цялушскім ВПК “Дзіцячы сад-СШ” аддзелам па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, АДАІ раённага аддзела ўнутраных спраў пры садзеянні Бабруйскага міжраённага аддзялення філіяла  “Дзяржаўны энергетычны і газавы нагляд” праведзеан гульня-конкурс для вучняў 4-6 класаў “Светлафорны рынг”.

25 лютага раённае міжведамаснае мерапрыемства ў рамках Адзінага дня бяспекі прайшло ў Глушанскім ВПК “Дзіцячы сад-СШ”. Аддзелам па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама была арганізавана работа інтэрактыўных  пляцовак, прысвечаных тэме.

Са спецыялістамі Бабруйскага гаррайаддзелу па надзвычайных сітуацыях вучні 1-11 класаў вывучалі і замацоўвалі правілы пажарнай бяспекі. З работнікамі аддзела ДАІ раённага аддзела ўнутраных спраў — правілы дарожнага руху. З інспектарамі Дзяржаўнага энергетычнага і газавага нагляду — электрабяспекі. Прадстаўнікі раённай арганізацыі “Беларускі чырвоны крыж” заакцэнтавалі ўвагу школьнікаў на правілах аказання першай медыцынскай дапамогі. Супрацоўнікі РАУС, камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама і Бабруйскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра — на правілах здаровага ладу жыцця, адказнасці вучняў за свае ўчынкі.  

Конкурсна-гульнявую праграму «Азбука бяспекі» сярод вучняў 1-5-х класаў у Каменскай СШ правялі педагог-арганізатар Цэнтра творчасці Бабруйскага раёна Алеся Малюкова і спецыяліст сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю гаррайаддзела па НС Уладзімір Бутко.

У ходзе мерапрыемства арганізатары распавялі дзецям пра тое, якія рызыкоўныя сітуацыі з імі могуць здарыцца ў паўсядзённым жыцці, спосабах выратавання з іх і як пазбегнуць. Дарослыя са школьнікамі ў гульнёвой форме змадэлявалі шлях са школы да дому, праверылі веданне правілаў дарожнага руху, прайгралі па ролях, што будзе рабіць дзіця, калі засталося адно ў кватэры, як яму дзейнічаць, калі загарэўся тэлевізар, адзенне або чайнік на пліце, і падмацавалі веды даступнымі прыкладамі. Гульня, у якой вучні разбіліся на дзве каманды — дзяўчынак і хлопчыкаў, прайшла весела і пазнавальна. Школьнікі годна справіліся з усімі выпрабаваннямі. Як адзначыла Алеся Малюкова, гэтае мерапрыемства было накіравана на павышэнне дасведчанасці дзяцей у пытаннях бяспечнай жыццядзейнасці.

У канцы гульні самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі ад БГРАНС салодкія прызы і тэматычныя сувеніры.

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву аддзела па адукацыі, спорту і турызму.  

Последние новости

Актуально

В храмах Бобруйщины проходит освящение пасхальных куличей

4 мая 2024
Происшествия и безопасность

Какие правила безопасности нужно соблюдать в Пасху: советы от МЧС

4 мая 2024
Калейдоскоп

Православная Пасха-2024: история и традиции празднования

4 мая 2024
Человек и природа

Погода на выходные: в ночь на субботу заморозки до -2°С, в воскресенье – дожди, возможны грозы

4 мая 2024
В будущее вместе с нами

Працоўнае лета павінна быць бяспечным

3 мая 2024
Актуально

План комплексного благоустройства территории Бобруйского района на 2024 год

3 мая 2024
Актуально

Текущий ремонт кровель жилых домов в 2024 году

3 мая 2024
80-летие освобождения Беларуси

Узницы концлагерей принимали поздравления с Днем Победы

3 мая 2024
Общество

На заседании исполкома рассмотрен вопрос о дополнительных мерах по кадровому обеспечению госорганизаций

3 мая 2024
Актуально

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
Культура

В районном Центре культуры прошли конкурсы чтецов и военно-патриотической песни

29 апреля 2024