Темы

Перастала біцца сэрца хлебароба

Перастала біцца сэрца хлебароба

14 лютага перастала біцца сэрца сумленнага і шчырага працаўніка, аддананага роднай гаспадарцы і малой радзіме чалавека, механізатара СВК “Гігант” Уладзіміра Уладзіміравіча Зуба.

Прозвішча і імя гэтага чалавека штогод гучала ў кантэксце перадавікоў сельгасвытворчасці — пераможцаў як мясцовага, так і раённага працоўных спаборніцтваў. Уладзімір Уладзіміравіч быў сярод тых, хто сеяў хлеб, а ва ўборачную быў за камбайнера. Працаваў на “Ніве”, “Доне”, пасля на нямецкім камбайне “Лексіон”. Заўжды падыходзіў да справы жыцця з адказнасцю, з усведамленнем значнасці яе для землякоў і суайчыннікаў. З пашанай і любоўю ставіўся да зямлі, раллі, калосся, да людзей, з якімі працаваў.

Нарадзіўся Уладзімір Зуб 19 мая 1969 года ў в. Малыя Бортнікі. Пасля заканчэння сярэдняй школы, не раздумваючы, прыйшоў у мясцовы калгас. Працоўны стаж пачынаў у якасці памочніка камбайнера ў 1986 годзе. У той жа год адвучыўся на трохмесячных механізатарскіх курсах, атрымаў пасведчанне вадзіцеля і з 9 снежня быў залічаны механізатарам “Гіганта”. Перапынак у два гады на службу ў войску планы хлопца не змяніў — пасля вяртання ён працягнуў працу ў родным калгасе. У маладыя гады неаднойчы станавіўся пераможцам учыненага ў гаспадарцы працоўнага спаборніцтва на прыз імя воіна-інтэрнацыяналіста Віталія Казлова. Быў неаднаразовым пераможцам СВК “Гігант” на званне “Лепшы камбайнер года”, неаднаразовым пераможцам раённага сельскагаспадарчага спаборніцтва.

Стараннай працай і шчырымі адносінамі да людзей Уладзімір Зуб заслужыў аўтарытэт і павагу калектыву. Гэты чалавек любіў жыццё ва ўсіх яго праявах, любіў добры жарт, умеў задаць настрой на працу. Такім — адкрытым, працавітым, светлым, з усмешкай на твары і застанецца Уладзімір Уладзіміравіч у памяці сяброў, калег і ўсіх, хто яго ведаў.

Последние новости

Общество

22 апреля прямую телефонную линию проведет начальник Могилевской таможни

20 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Рыбные места, фактор Санчеса и субботник в музее. Итоги недели Президента

20 апреля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на неделю с 20 по 26 апреля для всех знаков зодиака

20 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 20 апреля в Могилевской области

20 апреля 2026
Читать новость
Культура

В Бобруйском районном Центре культуры прошли конкурсы военно-патриотической песни и чтецов

19 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Итог совместного распития спиртного супругами: лечение одному, лишение свободы – другому

19 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем