Темы

У мэтах удасканалення прафесійнага майстэрства

У мэтах удасканалення прафесійнага майстэрства

Як паведамілі ў вучэбна-метадычным кабінеце Бабрускага раёна, трох дыпломаў удастоены педагогі ўстаноў адукацыі па выніках абласнога этапу завочнага конкурсу метадычных распрацовак “Змястоўныя і метадычныя аспекты мадэлявання вучэбных заняткаў падчас вывучэння прадметаў сацыяльна-гуманітарнага накірунку на павышаным узроўні”.  

У ліку ўзнагароджаных Людміла Уладзіміраўна Емяльянава, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Туголіцкай сярэдняй школы, чыя работа ў намінацыі “Гісторыя і грамадазнаўства” адзначана дыпломам I ступені. Ірына Леанідаўна Тараховіч, настаўнік рускай мовы і літаратуры Ленінскага ВПК “Дз/сад-СШ”, атрымала дыплом III ступені ў намінацыі “Руская мова і літаратура”. Аксана Пятроўна Бусел, настаўнік англійскай мовы Бортнікаўскага ВПК “Яслі-сад-СШ”, стала ўладальнікам дыплома III ступені ў намінацыі “Замежная мова”.

На абласны этап конкурсу, які арганізаваў аддзел сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі, былі накіраваны метадычныя распрацоўкі 150 педагогаў Магілёўшчыны, у тым ліку 7 настаўнікаў нашага раёна — пераможцаў раённага этапу. Конкурс праводзіўся ў мэтах удасканалення прафесійнага майстэрства педагогаў, пошуку і распаўсюджвання эфектыўных педагагічных практык.

Алена КАРПЕНКА. 

Последние новости

Общество

Изменения в процедуре госрегистрации и учета транспорта. Рассказываем о новшествах

5 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

В профессиональное будущее

5 декабря 2025
Читать новость
Актуально

ВНИМАНИЕ АКЦИЯ! Со 2 декабря открыта подписка на «районку» на 1-е полугодие 2026 года по сниженной цене

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Помощь людям с инвалидностью — дело нужное, благородное 

5 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Делегат ВНС Виталий Сидюк провел встречу с трудовым коллективом социального пансионата «Каменка»

5 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

Облачная погода с туманами ожидается сегодня в Беларуси

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем