Темы

МТФ в. Ламбава: ёсць куды расці

МТФ в. Ламбава: ёсць куды расці

Едучы на малочна-таварную ферму в. Ламбава з намерам распавесці пра работу групы па ўзнаўленні статка, адным гэтым усё ж не абышліся. Вырашылі расказаць пра саму ферму. Не тое, каб удоі там заслугоўвалі ўсхвалення. Хутчэй наадварот. Яны нізкія (удой на карову за 2020 год — 2569 кг, у цэлым па гаспадарцы — 3478 кг ці 109%). І самі па сабе, і адносна іншых малочна-таварных аб’ектаў гаспадаркі. Але ёсць вялікае жаданне сітуацыю выправіць.

Прычым, сыходзіць яно не толькі ад кіраўніцтва ААТ “Неўскі-Агра”, непасрэдна Аляксанд­­ра Атрохава, з чыім прыходам ферма стала, як тут кажуць, ажываць: з’явіліся радзільнае аддзяленне, прасторны выгульны дворык для рагуль, расчышчана месца пад яшчэ адну пляцоўку для выгулу, для работнікаў рамантуюцца памяшканні для прыёму ежы і адпачынку, але і ад людзей, якія нядаўна ўліліся ў калектыў, прыйшлі працаваць з выкладкай і ўжо маюць станоўчыя крокі ў гэтым накірунку. Так бы мовіць, расказваем авансам, з упэўненасцю ў тым, што той, хто імкнецца — абавязкова даможацца.

Ламбаўская МТФ невялічкая, на чатыры хлявы, з якіх эксплуатуюцца пакуль тры.

Адзін заняты дойным статкам, якога дзве сотні, другі — цялушкамі, трэці не так даўно прыстасавалі пад радзільнае аддзяленне, там жа — цяляты на дарошчванні. Усёй гэтай гаспадаркай на працягу паўгода запраўляе навічок у справе жывёлагадоўлі, але чалавек з вялікім жаданнем змяніць адвечную ролю фермы “быць у хвасце” па вытворчых паказчыках Наталля Рудзько.

Загадчыца МТФ Наталля Рудзько

— Да гэтага я працавала зусім у іншай сферы, — кажа жанчына. — І мне гэтая работа падабаецца. Праўда. Вельмі хочацца пабачыць зрухі. Яны пакуль даюцца надта-надта цяжка. Але ж мы стараемся, прыкладваем усе намаганні і вельмі ўдзячныя кіраўніцтву, дырэктару гаспадаркі, якія ідуць насустрач, унікаюць у праб­лемы, падказваюць і дапамагаюць. Пакуль малаком асабліва пахваліцца не можам, але рост ёсць, і гэта натхняе. І надта хочацца падняцца з апошняга месца сярод нашых ферм хоць бы на другое, трэцяе…

У чым бачаць на ферме патэнцыял для нарошчвання малака? Найперш — у абнаўленні статка. З чатырох груп кароў, якія тут былі, умоўна адну, па словах Наталлі Гаўрылаўны, выбракавалі. Некаторых рагуль даводзіцца лячыць, ёсць старыя, няздольныя на добрыя надоі. Таму б хацелася, як яна кажа, разбавіць статак новым пагалоўем.

Корм жывёле, як мы даведаліся, на ферме прапаноўваецца разнастайны. У рацыёне рагуль багатыя на бялок мука ўласнага памолу, здробненае кукурузнае зерне, шрот. У адпаведнасці з тэхналогіяй — травяная кормасумясь. У выгульным дворыку, куды рагулі выходзяць на паўтары гадзіны перад вячэрняй дойкай, — сена і саломы ўдосталь. Прычым кантроль за раздачай корму самы строгі. Тыя ж канцэнтраты раздаюцца выключна пры ўдзеле загадчыцы. Ад гэтага ўсё, што належыць жывёле, цалкам і паступае на яе кармавы стол.

Што датычыцца кадраў — па значнасці ці не самай галоўнай умовы нарошчвання малака — то тут, па словах субяседніцы, пакуль не зусім гладка. Іншым працаўнікам цяжка прывыкнуць да строгіх патрабаванняў і кантролю. Але ж па-іншаму, упэўнена загадчыца, выніку не будзе. І яна не стамляецца даводзіць пра гэта падначаленым.

На гэты час ферму абслугоўваюць 17 чалавек. Сярод аператараў машыннага даення (іх 4, у тым ліку падменная) вылучаюць Людмілу Пазняк, на абслугоўванні якой 60 рагуль. Жанчына не толькі выдатна ведае сваю справу, з багатым вопытам у жывёлагадоўлі (была за загадчыцу), але і добрасумленны работнік, гатовы падказаць і дапамагчы іншым.
Цёплымі словамі характарызуюць у гаспадарцы жывёлавода па дарошчванні маладняку Аляксандру Варанько, на чыім доглядзе каля 130 галоў цялят. У цяперашніх абавязках жанчына не болей за 6 месяцаў (да гэтага працавала ў калгаснай сталовай), але ўжо і за гэты час зарэкамендавала сябе выдатным знаўцам жывёлы, здольным дасягаць тэхналагічных (+815 г) сярэднесутачных прывагаў. Маленькіх цялятак Аляксандра параўноўвае з дзецьмі (і гэта не галаслоўшчына — у сям’і выхоўваюцца трое падлеткаў-сыноў), якія патрабуюць такой жа павышанай увагі і догляду. Складанасцяў у рабоце гэтая ху­дзенькая жанчына не бачыць — кармі, даглядай жывёлу ў адпаведнасці з тэхналогіяй, і вынік будзе. Тым болей што і заробак за працоўны ўнёсак, як лічыць, дастойны.

…На развітанне Наталля Рудзько право­дзіць нас па ферме, знаёміць са зменамі апошняга часу і запрашае прыехаць пазней, калі вынікі, як яна спадзяецца, стануць больш прыкметнымі. Згаджаемся і абавязкова пра гэта напішам.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет.

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем