«Добрыя кнігі — сябры назаўсёды»
… пад такой назвай у рамках Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у Каменскай сельскай бібліятэцы ў час веснавых школьных канікулаў.
У гэты дзень на мерапрыемства сабраліся як пастаянныя чытачы, так і тыя, хто ўпершыню пераступіў парог бібліятэкі. Работнік установы сумесна з настаўніцай Каменскай школы Т. Шыла правялі з маленькімі чытачамі літаратурную гульню «Галоўны казачнік свету», прысвечаную 205-годдзю з дня нараджэння Г.Х. Андэрсэна. Была аформлена кніжная выстава пад такой жа назвай. У гульні прынялі ўдзел дзве каманды, якія спаборнічалі ў конкурсах: «Пазнай казку па пачатку», «Хто ў якой казцы жыве», «Казачныя тэлеграмы», «Казачнае бюро знаходак» і інш. Самы актыўны ўдзельнік і каманда атрымалі прызы.
Таццяна ВІСЛАУС,
загадчыца Каменскай сельскай бібліятэкай.