Темы

Злабадзённым пытанням — увага Першачарговая

Планёрка ў панядзелак, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта М.У. Шалкоўскі, пачалася з абмеркавання спраў сельскагаспадарчых, у прыватнасці вынікаў работы жывёлагадоўчай галіны за 4 месяцы года. Як адзначыў першы намеснік старшыні райвыканкама В.У. Сямёнаў, нядрэнна ў гэтым плане спрацавалі работнікі мясной вытворчасці, а вось у малочнай справы абстаяць некалькі хужэй, хоць рост малака і адзначаны. З мэтай павелічэння надояў плануецца арганізаваць кругласутачную пасьбу гуртоў, набываюцца камбікармы.  Што тычыцца палявых работ, то большасць гаспадарак з сяўбой завяршылі, асобныя будуць сеяць кукурузу яшчэ напрацягу гэтага тыдня. Было адзначана і тое, што на 20 мая кормаўборачная тэхніка ў раёне павінна стаяць на лінейцы гатоўнасці.

Асаблівая ўвага ўдзялялася на планёрцы выкананню прадпрыемствамі і арганізацыямі даведзеных прагнозных паказчыкаў. Па словах намесніка старшыні райвыканкама Т.М. Рудой, па аператыўных дадзеных, па выніках 4-х месяцаў у раёне не выконваюцца 2 з іх: тавараабарот і энергазберажэнне. І першы, і другі паказчык, па словах Тамары Мікалаеўны, у абавязковым парадку павінен быць выкананы па выніках 6 месяцаў, і для гэтага ў працоўных калектывах трэба прадпрыняць усе неабходныя меры. Акрамя гэтага было ўказана на тое, што аддзелам па спорту і турызму райвыканкама, а таксама фізкультурна-спартыўным клубам не выкананы за 4 месяцы даведзены план турыстычных паслуг.

Як паведаміла намеснік старшыні райвыканкама С.С. Носава, мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня Перамогі, прайшлі ва ўсіх установах адукацыі і культуры раёна, а таксама ў сельскіх саветах. Да Дня сям’і, які будуць адзначаць на гэтым тыдні, у раёне падведзены вынікі конкурсу на лепшую мнагадзетную сям’ю. Сёлета ёю прызнана сям’я Таццяны і Генадзя Міхалапаў з в. Гарбацэвічы, якая і прыме ўдзел у абласным конкурсе. Не абыйшлі на планёрцы і пытанне ўсталявання ў населеных пунктах “Дошак ганьбы”. Апошнія ўсталёўваюцца ў месцах, якія найболей наведваюцца вяскоўцамі: сельскіх саветах, магазінах, клубах, з тым, каб кожны мог ведаць, хто ў населеным пункце вызначаецца асацыяльнымі паводзінамі: злоўжывае спіртнымі напоямі, не выконвае абавязкаў па выхаванні дзяцей, а таксама ўтрымлівае падворак у антысанітарным стане. 

В.а. намесніка старшыні райвыканкама І.М. Кісель закрануў на планёрцы пытанне будаўніцтва жылля ў раёне.  Са слоў Ігара Мікалаевіча стала вядома, што за 1-е паўгоддзе неабходна ўвесці яго ў эксплуатацыю не меней 60-ці працэнтаў ад гадавога задання.

Аб стане злачыннасці на тэрыторыі раёна далажыў начальнік Бабруйскага РАУС А.А. Кавальчук. 

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Прямая телефонная линия пройдет в Могилевской области 9 декабря

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Изменения в процедуре госрегистрации и учета транспорта. Рассказываем о новшествах

5 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

В профессиональное будущее

5 декабря 2025
Читать новость
Актуально

ВНИМАНИЕ АКЦИЯ! Со 2 декабря открыта подписка на «районку» на 1-е полугодие 2026 года по сниженной цене

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Помощь людям с инвалидностью — дело нужное, благородное 

5 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Делегат ВНС Виталий Сидюк провел встречу с трудовым коллективом социального пансионата «Каменка»

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем