Темы

Прафілактычная работа дае станоўчыя вынікі

У раённым выканаўчым камітэце прайшло пашыранае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх Бабруйскага райвыканкама, на якім былі падведзены вынікі прафілактычнай работы з непаўналетнімі за тры месяцы сёлетняга года.

Як адзначыла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Яўгенія Доўнар, прафілактычная работа, якая была праведзена ўсімі службамі, прывяла да станоўчых вынікаў: спынены рост злачыннасці сярод непаўналетніх. Зменшыліся колькасць падлеткаў, якія ўчынілі злачынствы, удзельная вага злачыннасці і колькасць учыненых крымінальных злачынстваў. Не зарэгістравана “цяжкіх” злачынстваў: забойстваў, грабяжоў, учынены ў асноўным пакражы асабістай маёмасці. Між тым, маюцца адміністрацыйныя правапарушэнні. Усяго з пачатку года іх зарэгістравана 19. Найбольшая іх колькасць здзейснена вучнямі Туголіцкай школы. Яны адзначаны таксама ў Каменскай, Варатынскай, Міхалёўскай школах і ліцэі № 13. Сярод відаў — ужыванне непаўналетнімі алкагольных напояў (Міхалёўскі ВПК), дробнае хуліганства (Осаўскі, Бортнікаўскі, Слабадкоўскі сельсаветы), парушэнне правілаў дарожнага руху (Варатынская школа). Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты таксама і некаторыя з бацькоў непаўналетніх.

Калі аналізаваць тэрытарыяльна, то найбольшая колькасць правапарушэнняў учынена непаўналетнімі Слабадкоўскага сельскага Савета, на другім месцы — Сычкаўскі, на трэцім — Осаўскі. На тэрыторыі такіх сельсаветаў як Гарбацэвіцкі, Гарохаўскі, Хімоўскі, Глушанскі пасялковы, дзе прафілактычная работа камісій па справах непаўналетніх пры сельвыканкамах на належным узроўні, выпадкаў  адміністрацыйных правапарушэнняў непаўналетнімі не зарэгістравана.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Жителям Осово на сельском сходе напоминали о пожарной безопасности

25 апреля 2026
Читать новость
Культура

Новые победы учащихся районной детской школы искусств

25 апреля 2026
Читать новость
Общая информация о газете

Погода в Могилевской области на 25 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем