Темы

Ступяні і яе жыхары

Ступяні і яе жыхары

Ступяні — вёска ў Цялушскім сельсавеце. Яе назва паходзіць ад слова “ступа” ці ад пашыранага тут прозвішча Ступень.

З гісторыі

Населены пункт вядомы з 17-га стагоддзя (згодна кнігі “Памяць. Бабруйскі раён”). Уваходзіў у склад Вялікага Княства Літоўскага, у склад Расіі, належаў памешчыцкаму маёнтку Вавулічы. На пачатку 20-га стагоддзя вёска налічвала 88 двароў, 536 жыхароў. Паводле перапісу 1926 года — 122 двары, 664 жыхары. У 1930-м быў створаны калгас “Чырвоная Беларусь”, працаваў млын. На пачатку 1997 года ў сяле налічвалася 155 двароў, 290 жыхароў, функцыянавалі свінагадоўчая ферма, магазін.

Сучасныя Ступяні па колькасці жыхароў (пастаянна пражывае 123 чалавекі) можна суаднесці (з некаторай прыблізнасцю) з вёскай 1847 года, калі яна ўваходзіла ў склад памешчыцкага маёнтка Вавулічы — жыхароў тады было 146. Праўда, двароў на той час у Ступянях было ў разы меней — 23. У сярэднім на двор прыходзілася 6 чалавек супраць цяперашніх — што пражываюць пастаянна — 1,7 чалавек. (Найбольшая шчыльнасць насельніцтва (9,5 чал. на двор) у Ступянях зафіксавана паводле перапісу 1897 г. — 47 двароў, 449 жыхароў). Яшчэ болей за 100 ступянёўскіх дамоў выкарыстоўваюцца пад дачы: у асноўным у бацькоўскіх хатах лету­юць пенсіянеры — дзеці колішніх гаспадароў.

У пачатку другой кастрычніцкай дэкады надвор’е было ўсё яшчэ лагодным, таму гаспадары ступянёўскіх летнікаў “на этажы” не спяшаліся. Наводзілі парадак на гародах пасля сабранага ўраджаю, прыбіраліся ў дварах, глядзелі за кветнікамі, давалі рады вінаграду, сушылі гарбузовае насенне, ад якога ў зацяжны зімовы вечар мала хто адмовіцца. (Згадаўся народны жарт: паспрачаліся мужык з панам. Першы кажа — ты маіх дзяцей ніколі не накорміш, другі — накармлю. Пан загадаў прыгатаваць страў паболей ды патлусцей — дзеці наеліся ад пуза, аж перакінуліся на лаўкі. Прыходзіць мужык. — Ну што, пан, накарміў? — А-то! Мужык дастаў з кішэні жменю гарбузовых семак, кінуў на стол — дзеці тут жа падхапіліся і давай лускаць! Так пан мужыку і прайграў).

Месцячыся каля аграгарадка, Ступяні ўспрымаюцца як “прыгарад” Цялушы. Без ведання мясцовасці можна нават не заўважыць, дзе скончыўся адзін населены пункт і пачаўся другі. Цялушу як “вялікага брата” ўспрымаюць і жыхары Ступянёў.

— У Цялушы, вядома, і цяпло (маецца на ўвазе газ) правялі, а хто пастараўся — і ваду ў дом, — кажа дачніца з мясцовых Ганна Ступень (прозвішча і цяпер даволі распаўсю­джанае сярод тутэйшых). — Што да магазіна, то яго ў нас, колькі сябе і памятаю, не было. У магазін, царкву, клуб у Цялушу хадзілі. Хіба што калгасны ларок некаторы час быў, — прыгадвае жанчына.

Не ведаю, як раней, але цяпер жыхары Ступянёў на адсутнасць гандлёвай кропкі не наракаюць: застацца без тавару не дазваляюць аўталаўкі, якія тут амаль штодня. “Каб нашы радзіцелі бачылі, ото ж бы дзівіліся, як нам жывецца, — працягвае субяседніца. — Маме ў маладосці, каб набраць хлеба, толькі да цягніка колькі ісці трэба было. А як саста­рэла — у цялушскую краму няблізка. А цяпер пад дзверы прывязуць чаго хочаш. З пенсіяй таксама добра: жывучы ў вёсцы па 4-5 месяцаў, у горад, каб атрымаць грошы, не еду — іх выдадуць на пошце ў Цялушы”.


Бываючы ў Ступянях, нельга абмінуць дом, у якім жыў, наведваючы малую радзіму, знакаміты беларускі паэт, журналіст, перакладчык, славутасць Бабруйшчыны — Мікола Якаўлевіч Аўрамчык. Стаіць невялічкая хаціна ўздоўж шашы, што, па словах Аляўціны Паўлаўны (жанчыну мы сустрэлі ля дома) — дачкі Ганны Сямёнаўны, з якой на працягу апошніх год жыў паэт — негатыўна сказваецца, падмывае болей як стогадовую будыніну. “На мой век хаты хопіць, — кажа цяперашняя гаспадыня, — а далей, як будзе”. Аляўціна Паўлаўна жыве ў Бабруйску, дом у Ступянях выкарыстоўвае пад дачу і бавіць тут усё лета. Трэба ў горад? Калі ласка — аўтобусны прыпынак непадалёк, на гэтай жа вуліцы.

Дом, у якім жыў, наведваючы малую радзіму, Мікола Аўрамчык

Ступянёўцы звыклыя да парадку. Апошняе на ўсе сто працэнтаў падтрымлівае і Віктар Мікалаевіч Дудаль — мужчына болей за 10 год адпрацаваў у бабруйскіх арганізацыях вадзіцелем, а пасля таго як сямейнае жыццё не заладзілася, перабраўся на малую радзіму, і вось ужо 30 год на бацькаўшчыне. На яго падворку па вуліцы Ручэйнай выключныя чысціня і парадак, нягледзячы на адсутнасць жаночай рукі ў доме. Віктар Мікалаевіч выдатна спраўляецца з гаспадаркай сам. І там-сям апалыя лісточкі на нядаўна падмеценым заасфальтаваным двары, што для восені не дзіва, назаўтра ж, як кажа, зноў будуць прыбраныя. Хвалюе субяседніка хіба што кустарнікавая расліннасць на вуліцы, якая ўпарта наступае там, дзе нячаста ступае нага чалавека: намаганнямі жыхароў з яе напорыстасцю не справіцца.

Тамара Харытонава, чыя хата таксама на Ручэйнай, па стану сваёй вуліцы станоўча ацэньвае перамены апошніх год.

— Раней у нас было не пад’ехаць: канавы цяклі, хадзілі выключна ў сапагах. Цяпер жа дарогу гравійнай зрабілі, добра, — кажа жанчына, спешна пакідаючы лавачку, каб праверыць, ці не патухла ў печы, дзе субяседніца сушыць (і нас пачаставала — смачныя!) белыя семкі. Тамара лічыць сябе мясцовай, хоць і мае 40-гадовы стаж на “Белшыне”.

— Будзённыя дні ў горадзе жылі, а на ўсе выходныя ехалі сюды рабіць, дапамагаць бацькам, — працягвае, вярнуўшыся ад печы, жанчына. — Трымалі па дзве каровы, свінні, куры, гусі, індзюкі… усяго было, а цяпер што — курэй 15-ць завяла, яйкі свае — і добра… Сястра праз дзень прыязджае. Я сама цяпер ужо больш тут, мінулая зіма была цёплай, дык у горад увогуле не з’яз­джала… А вот вы “здыміце” нашу Машку (паказвае на суседскага каня, які пасецца насупраць яе хаты на выгане і ідзе, каб жывёлу паклікаць і лепей сфатаграфаваць). Машка — адзіны конь у акрузе (па вёсцы — яшчэ пару). Кароў на ўсе Ступяні, як мы даведаліся, — адна. Але ж ёсць жывёла ў Савічах, так што пры жаданні можна ласавацца “сваімі” тварагом і малаком, з якога “і смятаны добра здымеш”.

Засталі дома і памочніцу сельскай улады — старасту вёскі Наталлю Чайка, якая ўпэўнена: добра жыць там, дзе нарадзіўся.

— Малая радзіма — гэта малая радзіма, — кажа стараста, — і цябе ўсе ведаюць, і ты людзей знаеш.

Наталля Мікалаеўна працавала ў дзіцячым садку, цяпер — сацработнік. Тады, як кажа, глядзела за дзецьмі, цяпер — за сталымі, якія ў многім да першых падобныя. Звяртаюцца мясцовыя да старасты па розных пытаннях, да прыкладу, грэйдавання дарог, аднаўлення работы аптэкі ў Цялушы, якую часова прыпынялі, работы лабаранта на базе Цялушскай бальніцы — вынік і там, і там станоўчы.

Наталля Чайка

З 123-х мясцовых ступянёўцаў найстарэйшы — Аркадзь Савельевіч Гацко, якому за дзевяноста. Сямей з дзецьмі — тры. Вучняў да Цялушскага ВПК “Дз/сад-СШ”, як расказала шматдзетная маці Марына Сінягоўская, падвозяць на аўтобусе. Са школы часцей ідуць пешшу, бо ўдзельнічаюць у гуртках па інтарэсах, каб пасля дэманстраваць свае ўменні ў мясцовым клубе і на раённым свяце Пушкінскай паэзіі ў Цялушы.

…Увогуле, каб я мела патрэбу ў дачы, то шукала б яе ў Ступянях: такімі сонечнымі, лагодна-ўтульнымі, добраўпарадкаванымі падаліся вулачкі (тая ж Сельская) населенага пункта. Пазітыўная аўра, магчыма, — ад аблашчанасці тэрыторыі промнямі старадаўняй велічнай цялушскай царквы, а хутчэй, ад працавітасці ступянёўцаў, незалежна — пастаянна жывуць ці наездамі, і натуральнага жадання чалавека (калі ён не бадзяга і не п’яніца) стварыць утульнасць і камфорт унутры і вакол домаўладання.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Образование

Всебелорусский диктант “Я расскажу о Победе” пройдет во всех школах 3 мая

29 апреля 2024
Культура

В районном Центре культуры прошли конкурсы чтецов и военно-патриотической песни

29 апреля 2024
В будущее вместе с нами

“ПАЗЛЫ” снова в лидерах

29 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Общество

Минздрав рассказал, как медучреждения будут работать на майские праздники

29 апреля 2024
Сельское хозяйство

В Беларуси создают уникальную породу коров. Их молоко подойдет даже для аллергиков

29 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Юные таланты — опять в числе лауреатов

29 апреля 2024
Актуально

Началась подписка на 2-е полугодие текущего года

29 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В садовом товариществе «Спадчына» от огня спасали баню

29 апреля 2024
Актуально

Перезапуск ВНС, новые министры, северный путь и поводы для гордости. Итоги Недели Президента

29 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024