Темы

Мы супраць алкаголю

Мы супраць алкаголю

Шэрагам мерапрыемстваў адгукнуліся раённыя клубныя і школьныя ўстановы на міжведамасную прафілактычную акцыю “Мы супраць алкаголю”. Першымі, да прыкладу, было наладжана каля 20 культурна-масавых мерапрыемстваў розных форм. У іх ліку круглы стол “Залежнасць — смерць і рэальнасць” (Глушанскі СДК), пазнаваўчая праграма “Піць — здароўю шкодзіць” (Міхалёўскі СДК), размоўная гадзіна “Наступствы алкагалізму” (Цялушскі СДК), размова “Падлеткавы асяродак і алкагалізм” (Варатынскі СДК).

Акрамя таго на стэндах клубных устаноў па прапагандзе здаровага ладу жыцця абнаўляецца інфармацыя ў тым ліку па прафілактыцы алкагалізму — лістоўкі, буклеты, плакаты.

Падчас акцыі ў раённых установах адукацыі праведзены тэматычныя мерапрыемствы (размовы, лекцыі, класныя і інфармацыйныя гадзіны, конкурсы, віктарыны, “круглыя сталы”, спартыўныя спаборніцтвы і інш.), накіраваныя на фарміраванне прававой культуры навучэнцаў, засваенне правілаў паводзін у грамадскіх месцах, на прафілактыку п’янства, наркаманіі, ужывання псіхатропных рэчываў, на прывіццё дзецям духоўных і маральных каштоўнасцяў. У прыватнасці, для 10-класнікаў Бортнікаўскага ВПК “Ясляў-сада-сярэдняй школы” наладжана класная гадзіна “Несумяшчальнасць здароўя і шкодных звычак”, з удзелам вучняў старэйшых класаў праведзена дзелавая гульня “Жыць годна!”, прайшлі спаборніцтвы па міні-футболе і турнір па шашках.

У Брожскай СШ арганізавана выстава літаратуры ў бібліятэцы на тэму: “Здароўе людзей у небяспецы. Алкаголь наступае”. У Каменскай СШ — гульня-віктарына “Міфы і рэальнасць” па прафілактыцы алкагольнай залежнасці для вучняў 8-9 класаў, конкурс малюнкаў “Мы — за здаровы лад жыцця”. Актыўна падхапілі акцыю ў Ленінскім ВПК “Дз/сад-СШ” — правялі кансультацыі для бацькоў па тэме “Уздзеянне п’янства на псіхіку дзяцей”, у 6-ты школьны дзень наведалі з дзецьмі аэраклуб у в. Сычкава, пазнаёміліся з прафесіяналамі парашутнага спорту. У Осаўскім ВПК “Дз/сад-БШ”, разам з іншым, правялі конкурс малюнкаў “Мы за здаровы лад жыцця”, турнір па шашках “Спорт супраць шкодных звычак”. Не застаўся ў баку Цялушскі ВПК “Дз/сад-СШ”. Там прайшло тэматычнае мерапрыемства з удзелам загадчыцы ўчастковай бальніцы В.Ф. Гацко, флэш-моб “Моладзь выбірае здаровы лад жыцця”.

У Туголіцкай СШ распаўсюдзілі інфармацыйныя буклеты “Аб шко­дзе алкаголю”, правялі тэматычны відэалекторый, круглы стол “Быць здаровым — гэта модна”. У Туркоўскай — дыспут “Бездань, у якую трэба зазірнуць”, інфарм­-дайджэст “Шкодныя звычкі і іх наступствы”. Хімоўскія школьнікі разам з настаўнікамі праглядзелі і абмеркавалі відэаролікі “Цана жыцця”, правялі круглы стол і конкурс малюнкаў па тэме. У Міхалёўскім ВПК “Дз/сад-СШ” наладзілі прагляд відэаролікаў, накіраваных на фарміраванне здаровага ладу жыцця, правялі спартыўнае мнагабор’е.

І гэта далёка не ўвесь пералік мерапрыемстваў, якія ў межах акцыі наладзілі ў раённых клубных установах і школах. Хочацца спадзявацца, што пабачанае, пачутае і абмеркаванае дзеці прынялі да ўвагі і сваё далейшае жыццё будуць будаваць па прынцыпу “Я супраць алкаголю”.

Раённая акцыя “Мы супраць алкаголю” праводзіцца ў адпаведнасці з комплексам мерапрыемстваў па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў сярод непаўналетніх на 2020-2022 г. г. Яе мэта — павышэнне эфектыўнасці мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку спажывання алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва непаўналетнімі, выхаванне асноў здаровага ладу жыцця. Каардынатарам акцыі з’яўляецца камісія па справах непаўналетніх райвыканкама. Яна праводзіцца ва ўзаемадзеянні з зацікаўленымі службамі, ведамствамі, грамадскімі арганізацыямі: РАУС, БГП №2, Бабруйскім наркалагічным дыспансерам, аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, РК ГА “БРСМ”, раённым цэнтрам сацабслугоўвання насельніцтва.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Фотофакт: районная ветеранская организация провела акцию “Пасхальный подарок”

4 мая 2024
Актуально

В храмах Бобруйщины проходит освящение пасхальных куличей

4 мая 2024
Происшествия и безопасность

Какие правила безопасности нужно соблюдать в Пасху: советы от МЧС

4 мая 2024
Калейдоскоп

Православная Пасха-2024: история и традиции празднования

4 мая 2024
Человек и природа

Погода на выходные: в ночь на субботу заморозки до -2°С, в воскресенье – дожди, возможны грозы

4 мая 2024
В будущее вместе с нами

Працоўнае лета павінна быць бяспечным

3 мая 2024
Актуально

План комплексного благоустройства территории Бобруйского района на 2024 год

3 мая 2024
Актуально

Текущий ремонт кровель жилых домов в 2024 году

3 мая 2024
80-летие освобождения Беларуси

Узницы концлагерей принимали поздравления с Днем Победы

3 мая 2024
Общество

На заседании исполкома рассмотрен вопрос о дополнительных мерах по кадровому обеспечению госорганизаций

3 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
Культура

В районном Центре культуры прошли конкурсы чтецов и военно-патриотической песни

29 апреля 2024