Темы

Куды зніклі яйкі вішнёўскай птушкафабрыкі?

Куды зніклі яйкі вішнёўскай птушкафабрыкі?

Некаторыя з нашых чытачоў-бабруйчан заўважылі перабоі ў рабоце гандлёвых кропак ЗАТ “Птушкафабрыка Вішнёўка” (у прыватнасці, не працуе павільён па вул. Савецкай, раён пл. Перамогі). Прызвычаіўшыся да прадукцыі дадзенага вытворцы, людзі цікавяцца, чым выклікана такая сітуацыя і калі будзе адноўлены гандаль вішнёўскім яйкам.  

Пераадрасаваўшы пытанні кіраўніцтву прадпрыемства, рэдакцыя даведалася, што на тэрыторыі раёна (фірмовы магазін у в. Вішнёўка) яйка ў продажы, як і раней, маецца. У планавым рэжыме прадукцыя адгружаецца ва ўстановы сацыяльнай сферы: бальніцы, школы, дзіцячыя садкі, выконваюцца дамоўленасці на пастаўку яйка з іншымі арганізацыямі. Часова прыпыпены гандаль у горадзе праз тыдзень-два будзе адноўлены.

—Трэба разумець, што тэхналогія вырошчвання птушак патрабуе пастаяннага абнаўлення пагалоўя, — адзначыла намеснік дырэктара Надзея Вяроўкіна. — Калі звычайна пасадку куранят ажыццяўляем у маі-чэрвені, то сёлета, з-за збоеў у рабоце пастаўшчыка куранят, пасадка апошніх амаль на месяц была затрымана. Таму як толькі маладняк пачне несціся — а гэта максімум два тыдні — яйка пойдзе таксама і ў гандаль.

“Птушкафабрыка Вішнёўка”, як нам паведамілі, пастаянна нарошчвае вытворчасць прадукцыі. Агульнае пагалоўе на сёння — звыш 400 тысяч. 2 птушнікі скора пачнуць несціся, у кожным — па 85 тыс. маладняку.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

Увидеть, узнать, попробовать. В Минске пройдет Фестиваль науки

23 августа 2026
Читать новость
Общество

Число электрокаров в Беларуси увеличивается стремительно: с 4 до 65 тысяч за последние четыре года

23 августа 2026
Читать новость
Ваше здоровье

Как бросить курить. Рекомендации от медиков

23 августа 2026
Читать новость
Актуально

Ведущий экономист отдела статистики Бобруйска и Бобруйского района Юлия Хомякова: за каждой цифрой – человек

23 августа 2026
Читать новость
Общество

Скоростное ж/д сообщение позволит доехать из Минска до аэропорта за 30 минут

23 августа 2026
Читать новость
Актуально

Руководство Бобруйского района поздравляет с Днем работников государственной статистики

23 августа 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем