Темы

Не мела баба клопату — купіла куранят

Не мела баба клопату — купіла куранят

На нашай вуліцы, дзе размешчаны прыватны сектар, большасць участкаў засаджаны газонамі, кветкамі, хвойнымі раслінамі. У некаторых ёсць невялікія агародзікі, растуць пладова-ягадныя культуры. Многія сем’і маюць катоў-сабачак. Курэй жа тры­маюць адзінкі. Здавалася б, няхай сабе і яны хадзілі па двары: і прадукт каштоўны ад іх, і ўгнаенне. Але ж, разважаюць гаспадары, курам трэба дах над галавой арганізаваць, а зімой да таго ж — цёплы. Тэрыторыю для прагулак выдзеліць-агарадзіць. Ізноў жа — карміць, паіць, прыбіраць за імі. Ды і ад дому з-за хатняй жывёлы надоўга не адлучышся. А праз некалькі год думай, з якога боку да тых хахлатак падыйсці, каб ім, што сталі такімі блізкімі-роднымі, паведаміць: маўляў, гэта апошнія ў вашым жыцці хвіліны…

Прыкладна так думалася і мне. Але некалькі тыдняў таму, трапіўшы на бабруйскую “пцічку” і прайшоўшы паўз пажылых гандляроў хатніх птушак, звярнула ўвагу на прывабную, з густам адзетую маладую жанчыну, якая на базары выглядала, нібы фотамадэль. Перавёўшы погляд з прадаўшчыцы на клеткі з куранятамі, што былі выстаўлены перад іх уладальніцай, я зразумела, што з пустымі рукамі адсюль не выйду.

Куркі-падлеткі ў сваёй непаўторнасці не саступалі іх гаспадыні — тыя яшчэ прыгажуні. Адны — белыя з чорнымі каўнерыкамі і такімі ж хвосцікамі, другія — чорныя ў светлую кропачку, трэція –– нібыта нейкага шызаружовага колеру. Не стала нават гандлявацца, як пачула, колькі каштуюць. Так і прамовіла: “Загарніце мне кожнай па адной”. Добра яшчэ, пра пароду спытала ды пра тое, як кар­міць. Прыняўшы з рук ветлівай птушніцы скрыню з трымя элітнымі маладзенькімі цыпачкамі, паспяшалася дамоў.

Трэба сказаць, што жытло для сваіх новых падапечных абсталёўваць не прыйшлося. Гадоў пяць таму мы з мужам адмовіліся ад утрымання курэй: да таго і бройлераў трымалі, і нясушак. Таму, насыпаўшы корму і свежай травы, наліўшы вады, пазнаёміўшы з домікам і вальерам, пакінула птушыную троіцу абжывацца.

Падумала –– колькі той работы. Але і гадзіны не прайшло, як, зазірнуўшы за агароджу, пачула, што адна з маіх новых насельніц пакэрхвае. Пабегла за парацэтамолам. Пабаяўшыся атруціць хіміяй, толькі крыху абмыла пілюлю ў місцы з вадой і ўвесь вечар бегала-слухала хворую. Назаўтра, здаецца, кашаль прыпыніўся і, на шчасце, да другіх не перайшоў. Але тут прыйшла іншая бяда. Ці то ад стрэсу, ці ад змены рацыёну ва ўсіх куранят –– растройства страўнікаў. Тут ужо адразу тры таблеткі актываванага вуглю растварыла ў некалькіх літрах вады. Недзе праз суткі ўсё нармалізавалася. Фу, думаю, больш не павінна нічога здарыцца. Але…

Сяброўка-суседка, якая зайшла праз пару дзён пасядзець за гарбатай у бяседцы, выразна бачыла ўсіх трох маіх незвычайных хахлатак. Але калі літаральна праз паўгадзіны сабралася адыходзіць, за загарадкай гулялі толькі дзве: беласнежкі побач з цямнейшымі не было. Пры тым, што брамкі кругом зачыненыя, ніякага выхаду для іх нідзе няма. Правёўшы рэвізію на сваім участку, зазірнуўшы праз агароджу на суседнія, прапажы не знайшла, нібы нехта нябачны зверху схапіў. Непаразуменне прайшло, калі на грушы, што знаходзіцца ўнутры “курынай” агароджы, на вышыні больш за тры метры пачулася шэвяленне. І як гэта цыпляня, якому ўсяго тры з невялікім месяцы, туды трапіла?.. Суседка параіла падрэзаць крылы. А мне, пасля таго як прыняла чарговую дозу валяр’янкі, падумалася: можа ад перапуду-перажыванняў з-за змены месца жыхарства так здарылася з маёй самай экстравагантнай новай насельніцай і больш не паўтарыцца.

Дзе там. Наступным вечарам у вальеры была толькі шэранькая. Дзве астатнія сяброўкі важна сядзелі сярод пышнага лісця маладой вішанькі, што расце метрах у паўтара ад месца іх выгулу. Не дрэвы ж пілаваць з-за лятаючай хатняй жыўнасці? Аб гэтым, дарэчы, першая гаспадыня гэтых дамінантаў –– так гучыць назва пароды –– не папярэджвала.

Зазірнуўшы ў інтэрнэт, муж знайшоў інструкцыю аб тым, як правільна абразаць цыпачкам крылы: раней у нашай практыцы такіх вольналюбівых птушак не было. Незадаволена нагадаўшы пра тое, што быў супраць набыцця курэй, якія яшчэ і несціся не пачалі, а ўжо нялепшым чынам сябе зарэкамендавалі, і пра вядомае “не мела баба клопату…”, ён узяўся за вялізныя нажніцы, каб правесці “аперацыю”. Я ж і яго, і сябе супакойвала: вось прыедуць унукі, увойдуць у куратнік, а там, у саломе, ляжаць толькі што знесеныя, яшчэ цёпленькія, белыя, жоўтыя і, як абяцала гандлярка-куравод, ружовыя яечкі – экалагічна чыстыя і такія ж прыгожыя, як і іх “матулі”, калі добра сябе паводзяць. Мілата. Мора станоўчых эмоцый. А колькі карысці! Відаць, усё ж, некаторыя намаганні і прыгоды, пра якія праз пэўны час узгадваеш з усмешкай, таго каштуюць…

Іна БАГДАНОВІЧ.

Последние новости

Общество

В могилевском магазине «Светофор» изъято из обращения более 420 кг продовольственных товаров

27 апреля 2024
Спорт

Завтра стартуют матчи регионального этапа Второй лиги чемпионата Беларуси по футболу

27 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе проходит республиканская акция “Мотоциклист!”

27 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Спасатели призывают провести выходные безопасно

27 апреля 2024
Человек и природа

До +20°С и без осадков прогнозируют в Беларуси 27 апреля

27 апреля 2024
Общество

У прафсаюзнай пярвічцы Каменскага дома-інтэрната падвялі вынікі работы за пяць год

26 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

О чем напомнили спасатели жителям Туголицы

26 апреля 2024
Общество

Стали известны размеры “возрастных” доплат к пенсиям с 1 мая

26 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024