Темы

Перадавікі жніва ААТ “Неўскі-Агра” і ААТ “Міхалёўская Ніва”

Перадавікі жніва ААТ “Неўскі-Агра” і ААТ “Міхалёўская Ніва”

Як і пачатак мінулага тыдня, гэты — азнаменаваўся ўшанаваннем перадавікоў вытворчасці на ўборцы ўра­джаю збожжавых і зернебабовых культур.

Запаветнай тысячы дасягнулі і за гэта ў панядзелак былі адзначаны райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і ўпраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама сямейны экіпаж зернеўборачнага камбайна ААТ “Неўскі-Агра” — бацька і сын Леанід і Ілля Чэрнікі, а таксама экіпажы зернеўборачных камбайнаў ААТ “Міхалёўская Ніва” — камбайнер Міхаіл Ганчароў з памочнікам Эдуардам Вежнаўцом і Анатоль Кукабака з памочнікам Іванам Шынкарэнкам. Усе яны працуюць на айчынных камбайнах КЗС-1218.


Побач з вопытнымі земляробамі хлябы ўбірае моладзь. Вось якімі ўражаннямі ад працы на хлебнай ніве і ўвогуле ад працы падзяліліся Эдуард Вежнавец і Ілля Чэрнік.

Э. Вежнавец:
— Я малады спецыяліст, працую аграномам. У “Міхалёўскую ніву” прыйшоў сёлета пасля вучобы ў каледжы. Калектыў прыняў ветліва, што прыемна: дадае ўпэўненасці ў рабоце. Родам я з гэтых мясцін, людзей ведаю, і гэта таксама плюс. Заробак у мяне, лічу, нядрэнны.

На запытанне, якія абавязкі спадабаліся болей — агранома ці памочніка камбайнера, смеючыся, адказвае: “Спадабалася і тут, і там”.

І. Чэрнік:
— Мне 19 год, скончыў сельскагаспадарчы каледж. Прыступіў да работы непасрэдна ва ўборачную кампанію. Справа, якой займаюся, па душы, таму настрой выдатны. У адной камандзе з бацькам-перадавіком працаваць падабаецца, хоць не абыходзіцца (смяецца) і без прафесійных спрэчак.

На пытанне, якія складнікі Ілля лі­чыць важнымі для сябе, каб звязаць жыццё з сельскай гаспадаркай, адказ­вае, што гэта адносіны кіраўніцтва, умовы працы, заробак. Свае першыя грошы ў гаспадарцы юнак яшчэ не атрымаў, спадзяецца, што парадуюць.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.
На фота да матэрыялу — старшыя камбайнеры Анатоль Кукабака (злева) і Міхаіл Ганчароў.

Последние новости

Актуально

С почтением к людям труда! В ОАО «Невский-Агро» чествовали героев зеленой жатвы

2 июня 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Дорогами памяти. Воспитанники лагеря «Звезда» посетили Бобруйскую крепость

2 июня 2026
Читать новость
Актуально

Белорусская агропромышленная неделя стартовала в Минске

2 июня 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Студотряды в боевой готовности!

2 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Среди аистов и аромата трав. Идет кормозаготовка на полях филиала «Пищевик-Агро»

2 июня 2026
Читать новость
Общество

Лукашенко одобрил комплексные поправки в Кодекс о земле

2 июня 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем