Темы

Дзедаву ўзнагароду прыняў унук

Дзедаву ўзнагароду прыняў унук

У сераду на гэтым тыдні намеснік ваеннага камісара-начальнік мабілізацыйнага аддзела ваенкамата г. Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў Дзмітрый Лебядзеў перадаў знойдзены медаль “За баявыя заслугі” на імя Галоты Васіля Іванавіча яго ўнуку Віктару Рыгоравічу.

Як стала вядома, медаль на сваім зямельным участку знайшоў жыхар аг. Іванаўка Д.А. Сакун і ў студзені прынёс знаходку ў ваенкамат. Там неадкладна аформілі запыт у Цэнтральны архіў Міністэрства абароны РФ і праз некаторы час атрымалі даведку з указаннем уласных дадзеных уладальніка медаля. Па нумары вызначылі, што ўзнагарода ўручана разведчыку 168-й стралковай дывізіі 54-й арміі Ленінградскага фронту гвардыі лейтэнанту Галоце Васілю Іванавічу, 1912 года нараджэння, ураджэнцу сяла Плутоўка Гомельскай вобласці, адрас пражывання на 7 сакавіка 1947 года: Бабруйская вобласць, Бабруйскі раён, Кавалёўскі с/с, п. Забалацце.

Далей быў непрацяглы пошук родных Васіля Іванавіча. Гэтаму пасадзейнічалі супрацоўнікі Бортнікаўскага і Цялушскага сельвыканкамаў — дапамаглі адшукаць чалавека з прозвішчам Галота. Ім аказаўся сын уладальніка баявой узнагароды — Рыгор Васільевіч Галота.

На жаль, сам сын не змог прысутнічаць на мерапрыемстве па ўручэнні медаля. Узнагароду прыняў ужо яго сын, унук абаронцы Айчыны— Віктар Рыгоравіч Галота.  

Унук Віктар з дзедавым медалём “За баявыя заслугі”

— Для мяне сённяшняя падзея вельмі хвалюючая, — падзяліўся нашчадак баявога камандзіра. — Буду захоўваць дзедаву медаль — гэта вялікі гонар. На жаль, сам я дзеда не памятаю: ён памёр у 1987 годзе, мне паўгода было. Але ж і ад бацькі, і ад маці шмат чуў пра дзедавы ваенныя гады, пра тое, як хадзіў у разведку, як неаднойчы быў паранены — у інтэрнэце вывучаў дзедавы дарогі, дзеянні на асабліва складаным Волхаўскім накірунку… Пра медалі таксама ведаў. Раней ім асабліва не надавалі увагі, малыя гуляліся, прышпільвалі сабе на адзежу як значкі. Некаторы час дзедава хата ў Забалацці пуставала — узнагароды страціліся… У мяне трое дзяцей. Буду ім не толькі расказваць пра мужнага продка-змагара, пра моцны дух патрыятызму таго пакалення, але і паказваць дзедаў медаль. Віктар падзякаваў усім, хто дапамог вярнуць сямейную каштоўнасць.

— Выпадкі, калі жыхары знаходзяць страчаныя ўзнагароды часоў Вялікай Айчыннай вайны, нярэдкія, — паведаміла вядучы спецыяліст ваеннага камісарыяту Ганна Уманская. — І заўжды важна і прыемна, калі ўзнагарода знаходзіць свайго героя, а наступныя пакаленні захоўваюць гэтую памяць у сямейным архіве.  

Васіль Іванавіч Галота

Даведка
Галота Васіль Іванавіч удзельнічаў у баявых дзеяннях: у 1941-м — пад Ленінградам у складзе 402 СД (злучэння) у пасадзе стралка; у 1942-1943 гг. — на Волхаўскім накірунку ў складзе 502 СП у пасадзе стралка, затым камандзіра ўзвода; у 1944 г. — пад выбаргам у складзе 502 СП у пасадзе камандзіра роты. Удзельнічаючы ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі — спачатку радавым, затым на камандных пасадах, — Галота Васіль Іванавіч праявіў сябе мужным і рашучым, смелым і валявым камандзірам. За час Вялікай айчыннай вайны быў 5 разоў паранены, меў 2 цяжкіх раненні. Узнагароджаны медалём “За баявыя заслугі”, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём “За абарону Ленінграда”, медалём “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”.   
Па словах унука, дзед меў 7 класаў школы, скончыў будаўнічае вучылішча. Калі пачалася вайна, прайшоў спецыяльныя курсы і быў накіраваны на фронт. Бабуля Віктара Вольга была другой па ліку дзедавай жонкай: першая, з двумя маленькімі дзецьмі, трагічна загінула ў вайну. На Бабруйшчыне, у Забалацці, Васіль Іванавіч абаснаваўся, вярнуўшыся з Германіі. Прыгнаў адтуль табун коней — разумеў, што з моцна падарваным здароўем нейкую механізаваную работу не адолее. Працаваў у калгасе — даглядаў коней, вартаваў мехмайстэрні. У Васіля Іванавіча было трое сыноў — Валерый, Анатоль і Рыгор, унук Віктар — сын наймалодшага.

Тэкст і фота Алены КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

У медиков выросла зарплата. Кому и какие доплаты и надбавки будут выплачивать?

2 мая 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Общество

Бяспека дзяцей — клопат дарослых

2 мая 2024
В будущее вместе с нами

С благодарностью — к Героям Социалистического Труда

2 мая 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе правоохранители проведут акцию “Детство без насилия”

2 мая 2024
Общество

Дзівосы малой радзімы

2 мая 2024
Общество

З мая состоится личный прием граждан по вопросам судебно-экспертной деятельности

2 мая 2024
Общество

Великий четверг

2 мая 2024
Человек и природа

До +26°С и преимущественно без осадков будет сегодня в Беларуси

2 мая 2024
Общество

В Бобруйском районе в этом году построят 3 новых станции обезжелезивания

1 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024