Темы

Для яе любая задача вырашальная

Для яе любая задача вырашальная

Даўно вядома, што вынікі працы чалавека залежаць не толькі ад яго ўласных якасцяў — сумленнасці і адказнасці, але і таго, наколькі справа, якой займаецца, адпавядае ўнутранай патрэбе, душэўнаму складу, дазваляе раскрыцца, разам з іншымі крытэрыямі шчасця напоўніць жыццё гармоніяй.

У Алы Міхайлаўны Шурын, аператара машыннага даення малочна-таварнай фермы в. Савічы філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”, неаднаразовага пераможцы раённых спаборніцтваў у намінацыі “Лепшы аператар машыннага даення” — даяркі, чые ўдоі малака не тое што адны з найвышэйшых, а самыя высокія ў раёне, усё склалася менавіта такім чынам. Прыйшоўшы ў прафесію зусім маладой, улюбілася ў яе, “завялася і загарэлася”. Не па загаду і прымусу, але па душэўнай патрэбе працавала і працягвае працаваць так, каб з найбольшай аддачай і карысцю.

Родам Ала Міхайлаўна з Іванаўкі. Там нарадзілася і вырасла, там жыве і цяпер. На адной з ёй вуліцы пусціла карані старэйшая дачка Вольга (загадчыца МТФ в. Савічы, у мінулым неаднойчы прызнавалася лепшай маладой даяркай у раёне). І дзеці, і ўнукі (малодшая дачка будуецца ў Бабруйску) — частыя госці ў бацькоўскім доме, збіраюцца разам не толькі на сямейныя ўрачыстасці.

Між тым, у працоўнай біяграфіі лепшай раённай даяркі ёсць і гарадскі перыяд. Як і большасць аднагодкаў, юнакоў савецкіх 70-х, выпускніца Ала меркавала звязаць свой лёс з горадам. Скончыла ў Магілёве вучылішча і, набыўшы прафесію швачкі, прыйшла на працу ў бабруйскае атэлье.

Змяніць сітуацыю і прапіску прымусіла ў тым ліку кватэрнае пытанне. У адрозненне ад цяперашняга, шанцаў пабудавацца ў маладой сям’і (муж родам з Кіраўскага раёна), амаль не было, жылі на здымнай кватэры. І калі маці з-за здароўя спатрэбіліся падтрымка і дапамога, маладыя людзі прынялі рашэнне вярнуцца да вясковага ўкладу жыцця.

— Хоць дзеці зусім маленькія былі, старэйшай дачцы каля 2-х год, малодшай — меней года, папрасілася на працу ў мясцовы калгас імя Някрасава (пазней “Перамога”, цяпер “Міхалёўская Ніва”). Некалькі месяцаў працавала даяркай, а затым перайшла ў радзільнае аддзяленне. Работа была надзвычай цяжкая — давесці цялушак да ацёлу, раздаіць, даглядзець маленькіх цялятак. Адной вады колькі трэба было нанасіць, ды не зблізку… Дваццаць чатыры гады адпрацавала там!

У выніку неаднаразовых рэарганізацый гаспадаркі ўмовы працы не палепшыліся, а вось заробак работніцы радзільнага аддзялення новае кіраўніцтва прыкметна скасавала.

— Такая крыўда ад гэтага ўзяла, што вырашыла — папрашуся ў іншую гаспадарку, — цяпер ужо з усмешкай згадвае субяседніца, — працы ж я не баялася.

Так Ала Міхайлаўна апынулася ў штаце “Харчавіка-Агра”, і вось ужо дванаццаць год як даказвае (не словамі, а справамі), што паверылі ў яе незнарок.

— Працалюбству абавязана найперш бацьку Міхаілу Мельнічонку, — кажа субяседніца. — У свой час ён быў калгасным жывёлаводам, перадавіком вытворчасці, узнагарод меў — не пералічыць! Вельмі важным лічу — мець цягу да таго, чым займаешся, рабіць справу з задавальненнем, у маім выпадку — абавязкова любіць жывёлу.

Што да матэрыяльнай заахвочанасці, то памер заробку, па словах перадавой даяркі, хоць наўпрост і не ўплывае на аб’ёмы надоенага малака, але ж складаючай з’яўляецца даволі значнай — дае магчымасць паважаць сябе, з настроем і натхненнем брацца за справу.

Назіраючы за жывёлагадоўляй “знізу”, параўноўваючы колішні і цяперашні да яе падыход, Ала Міхайлаўна адзначае станоўчыя перамены ў забяспечанасці фермы кормам — апошняга не толькі ўдосталь, але якасны, разнастайны, што перш за ўсё ўплывае на надоі.

З захапленнем расказвае пра кіраўніка гаспадаркі, яго адносіны да людзей.

— У нас дырэктар — золата. Прыйдзе ў хлеў, абавязкова пацікавіцца, што хвалюе, уважліва выслухае, растлумачыць — унікне ва ўсе дэталі, і з душой, з павагай да чалавека, — кажа яна. — Ад гэтага хочацца працаваць яшчэ з большай выкладкай.

І Ала Міхайлаўна працуе, нягледзячы на пенсійны ўзрост і пастаянныя ўгаворы дзяцей пераключыцца на хатнія справы.

— Гаспадарка дома немалая, гэта так, ды толькі я спраўляюся з ёю і пасля работы, — з усмешкай заўважае яна, — а пакінуць сваіх рагуль пакуль не адважваюся. Дый у калектыве весялей, жыццё ярчэйшае.У групе гэтай худзенькай жанчыны не 20, не 40, а цэлых 97 кароў! Акрамя таго што падаіць і дагледзець (працоўны дзень пачынаецца а 4-й гадзіне), за кожнай трэба прасачыць, каб раптам не захварэла, з кожнай пагаманіць, прылашчыць — прывязное ўтрыманне ў гэтым пераважае над сучасным беспрывязным. Затое ў адказ даярка атрымлівае вялікае малако — з пачатку года ўдой на карову склаў 2 199 кг, па выніках мая ад каровы ў дзень ўзяла ў сярэднім па 21,4 кілаграмы!

— Ала Міхайлаўна — прафесіянал сваёй справы, гонар нашага калектыву, — характарызуе аператара машыннага даення галоўны заатэхнік гаспадаркі Міхаіл Іванавіч Бандарчук. — Сама дасягае высокіх надояў і моладзь гэтаму вучыць: падказвае, раіць, дапамагае. З такімі працаўнікамі любая задача — вырашальная.

Зрэшты, акрамя дачкі Вольгі, дабрабыт калектыву “Харчавіка-Агра” і ўласны памнажаюць муж Алы Міхайлаўны Аляксандр Іванавіч, які працуе на ферме слесарам, і зяць Станіслаў, жывёлавод.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Два колеса — двойная опасность!». 24 апреля Госавтоинспекция проводит Единый день безопасности дорожного движения

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем