Темы

Веснавыя клопаты

Пачатак кожнага новага тыдня для кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і устаноў раёна — гэта падвядзенне вынікаў зробленага за мінулы і пастаноўка новых задач, вырашаць якія даводзіцца неадкладна, бо новы тыдзень прыносіць і новыя турботы.

Зразумела, важнейшы сярод надзённых клопатаў — падрыхтоўка гаспадарак раёна да веснавых палявых работ, да сяўбы. Робячы на планёрцы ў панядзелак справаздачу па дадзеным пытанні, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Валерый Сяргейчык адзначыў, што арганічных угнаенняў на гэты час нарыхтавана болей за 300 тысяч тон, або 84 працэнты ад плану, з іх 259 тысяч тон вывезена на палі. Забяспечанасць калійнымі ўгнаеннямі на гэты час 53 працэнты ад неабходнага, азотнымі і фосфарнымі — 46 і 35 суадносна. Пры гэтым нарыхтоўка мінеральных угнаенняў працягваецца. Што да сельгастэхнікі, то яна да веснавых работ падрыхтавана.   

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Шалкоўскі акцэнтаваў увагу ўдзельнікаў планёркі і на такім значным моманце, як своечасовая выплата заработнай платы работнікам. Гэтае пытанне, па словах намесніка старшыні райвыканкама Тамары Рудой, на кантролі, гэтак жа, як і выкананне даведзеных на першы квартал года вытворчых планаў.

Завастраючы ўвагу на пытаннях жывёлагадоўлі, кіраўнік раёна ўказаў на неабходнасць наладзіць болей цеснае супрацоўніцтва мясцовых улад, сельгаспрадпрыемстваў з насельніцтвам у плане закупу маладняку буйной рагатай жывёлы, зразумела, на ўзаемавыгадных умовах.

Надзённым на гэты час з’яўляецца і пытанне падрыхтоўкі да правядзення выбараў. Па словах намесніка старшыні райвыканкама Святланы Носавай, гэтым часам вядзецца вывучэнне дакументаў,  прадстаўленых кандыдатамі ў дэпутаты ў раённую выбарчую камісію, а таксама правяраецца сапраўднасць подпісаў.

Аб крымінагеннай сітуацыі на тэрыторыі раёна і аб мерах прафілактыкі, накіраваных на папярэджанне злачынстваў і правапарушэнняў, далажыў на планёрцы памочнік начальніка Бабруйскага РАУС Ігар Шалыгін.

Закранаючы пытанне забяспечанасці грамадзян святловяртаючымі элементамі, — як адзін з самых дзейсных спосабаў папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, было ўказана на неабходнасць папоўніць гандлёвыя кропкі Бабруйскага райспажыўтаварыства дадзенымі неабходнымі рэчамі.

Не абыйшлі на планёрцы і пытанні, звязаныя з  магчымай паводкай, а таксама навядзеннем парадку і чысціні ў населеных пунктах: снежны покрыў сышоў і агаліў мінулагодняе смецце. Асаблівая роля ў гэтым плане, па словах Міхаіла Шалкоўскага, адводзіцца экалагічнай і санітарнай службам бабруйшчыны, задача якіх — указаць на неабходнасць навядзення чысціні і пракантраляваць выкананне прадпісанняў як жыхарамі ўласных домаўладанняў, так і юрыдычнымі асобамі.

Алена КАРПЕНКА.                  

 

Последние новости

Актуально

«Дарога да Святыняў». Бобруйский район тепло встретил участников научно-просветительской экспедиции

3 сентября 2026
Читать новость
Адзінства. Радзіма. Незалежнасць

Молодежь — молодежи. Акцию «Беларусь адзiная» в новом формате презентовали в Минске

3 сентября 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Студенты БГТУ осваивают азы профессии на производственной практике в Глушанском опытно-производственном лесничестве

3 сентября 2026
Читать новость
Официально

Лукашенко принял с докладом министра образования. Рассказываем о главном

3 сентября 2026
Читать новость
Общество

ИМНС информирует о необходимости уплаты единого имущественного платежа. Как это сделать

3 сентября 2026
Читать новость
Общество

1155 женщин приходится на 1 тысячу мужчин в Могилевской области

3 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем