Темы

Героя Сацпрацы павiншавалi з Днём нараджэння i Першамаем

Героя Сацпрацы павiншавалi з Днём нараджэння i Першамаем

Так ужо сталася — і гэта здаецца сімвалічным — што Дзень нараджэння (сёлета — 88-мы) Героя Сацыялістычнай Працы, жыхаркі в. Забалацце нашага раёна Александрыны Рыгораўны Сакун супаў з Днём працы.

Напярэдадні значных для колішняй перадавой даяркі калгаса “Перамога” дат імянінніцу, шаноўнага ў раёне чалавека павіншавалі старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі, намеснік старшыні Таццяна Варанко і старшыня Бабруйскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Надзея Дудаль.

Аляксандр Мікалаевіч і ўсе прысутныя павіншавалі заслужанага жывёлавода са святамі, падзякавалі ёй за нялёгкую працу на карысць Бабруйшчыны і роднай Беларусі, пажадалі здароўя, аптымізму, цеплыні родных, уручылі кветкі і падарункі.

Працоўнае жыццё Александрыны Рыгораўны было, як яна сама кажа, цяжкім, але насычаным перамогамі, яскравым. Акрамя звання Героя Сацыялістычнай Працы, колішняя перадавая даярка была ўзнагароджана двумя ордэнамі Леніна, з’яўлялася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Вступительный марафон: план набора в белорусские вузы выполнен в полном объеме

8 августа 2026
Читать новость
Общество

Операции с товарами, находящимися на временном хранении

8 августа 2026
Читать новость
Спорт

ФОТОФАКТ. Спортсмены Бобруйского района приняли участие в Открытом турнире по пляжному волейболу

8 августа 2026
Читать новость
Человек и природа

Летне-oсенний сезон охоты начинается в Беларуси. Когда и на кого можно идти

8 августа 2026
Читать новость
Человек и природа

Прогноз погоды на 8 августа: не выше +24°С, порывистый ветер, преимущественно без осадков

8 августа 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

В копилке — еще 1000 тонн. На помощь хлеборобам Бобруйского района пришли горожане

7 августа 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем