Пасяўная кампанія працягваецца
Пасеяўшы раннюю ярыну — збожжавыя і зернебабовыя культуры, у сельгасарганізацыях узяліся за сяўбу кукурузы. Па стане на раніцу серады культура была пасеяна на плошчы 2 890 гектараў, ці на трэцяй частцы ад запланаванага.
У стадыі завяршэння (пасеяна 500 гектараў або 80% ад задання) сяўба цукровых буракоў, вырошчваннем якіх займаюцца ў акцыянерных таварыствах “Міхалёўская Ніва” і “Неўскі-Агра”.
Таксама днямі ў раёне прыступілі да пасадкі бульбы. Пад “другі хлеб” сёлета запланавана заняць 560 гектараў, з якіх 400 — у СВК “Гігант”.
Наперадзе — сяўба грэчкі. Гэтую культуру (60 гектараў) узяліся пасеяць у ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”.
Усяго ж ад сёлетняга яравога кліну ў 17 530 гектараў (план сяўбы) засеяна, па апошніх дадзеных, болей за 9 000 га. Глеба падрыхтавана на плошчы 12 000 га, і гэтая работа працягваецца.
Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.