Темы

Чалавек і яго праца

Чалавек і яго праца

За вытворчымі паказчыкамі — надояў, прываг, выручкі, прыбыткаў, стаяць людзі: вопытныя і маладыя, высокаадукаваныя і не надта, перадавыя і без заслуг. Агулам яны робяць адну значную справу — забяспечваюць краіну харчам. Кожны ў асобку — нечым адметны, з уласным унутраным светам, жыццёвай дарогай, уменнем рэагаваць і пераадольваць перашкоды на ёй.

Болей за дзесяць год у жывёлагадоўлі ААТ “Міхалёўская Ніва” працуе Уладзімір Верас. Не маючы за плячыма ўніверсітэтаў, скотнік-пастух МТФ аг. Іванаўка працуе так, што па выніках раённага спаборніцтва прызнаны пераможцам у намінацыі “Лепшы па прафесіі”.

Герой аповеду тутэйшы — у Іванаўцы нарадзіўся і вырас, тут жа на мясцовай ферме яшчэ ў маленстве спазнаў спецыфіку будучага занятку.

— На ферме я з дзяцінства. У свінагадоўлі працавалі мае бацькі, і без нас, малых, не абыходзілася, — кажа Уладзімір. — Усё тут для мяне было звыклым і зразумелым, таму пасля школы, не раздумваючы, таксама пайшоў на свінакомплекс. А калі з часам аб’ект закрылі, атрымаў прапанову перайсці на малочна-таварную ферму гаспадаркі.

І вось ужо колькі год Уладзімір Верас абслугоўвае дойны статак. У яго абавязках — забеспячэнне рагуль кормам, догляд жывёлы. Работа, як кажа, нялёгкая. Пачаўшы працоўны дзень у 7 раніцы, завяршае яго, з улікам перапынку на абед, толькі а 18-й гадзіне. Справы ў хляве ў майго суразмоўцы разлічаны літаральна па хвілінах. Даведзеныя да лагічнага завяршэння, прыносяць гаспадару заспакаенне: жывёла дагледжана, і заробак ён атрымоўвае не дарэмна. Апошнім, па словах Уладзіміра Сямёнавіча, ён задаволены. Грошай, як кажа, “нармальна — на ўсё, што трэба, хапае”.

У гэтым за яго можна толькі парадавацца. Бо апроч таго што выдатны работнік, ён яшчэ і галава немалога сямейства. З жонкай Святланай, жывёлаводам па дарошчванні цялят гэтай жа фермы, яны гадуюць траіх дзетак: старэйшых дачушак і 5-гадовага сына.

Прыемна здзівіў Уладзімір Верас і тым, што ў вольную хвіліну, калі даводзіцца адпачыць, ён любіць узяцца за… гітару.

— Гэта для мяне сапраўдная асалода, — кажа субяседнік. — Пад акорды люблю і песню заспяваць. Іншым разам выступаю на канцэрце ў мясцовым Доме культуры, але часцей — дома, для сябе, для дзяцей, якія таксама да песні ахвочыя.

І хоць асабіста нам Уладзімір не сыграў (сустрэліся з ім на працоўным месцы), упэўнены, што гітарыст-самавучка ён такі ж здатны, як і жывёлавод.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем