Темы

“Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь”

У панядзелак на гэтым тыдні ў райвыканкаме ва ўрачыстых абставінах лепшым вучням раёна ўручылі пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Уручэнне маладым людзям галоўнага дакумента грамадзяніна краіны менавіта ў Дзень канстытуцыі Рэспублікі Беларусь стала ў раёне добрай традыцыяй і праводзіцца ў межах рэспубліканскай акцыі “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. Пашпарты, а разам з імі і падарункавыя наборы ад Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі  юнакам і дзяўчатам уручыла намеснік старшыні райвыканкама Святлана Носава. Святлана Сяргееўна павіншавала маладых людзей з гэтай значнай у іх жыцці падзеяй, пажадала моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, правільнага выбару прафесіі, выказала спадзяванне, што пасля  вучобы ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах яны вернуцца ў родныя мясціны і будуць праслаўляць сваю зямлю плённай працай, пры гэтым заўжды будуць заставацца дастойнымі высокага і пачэснага звання грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Не забываць подзвігі дзядоў і прадзедаў, з павагай адносіцца да пажылых, да ветэранаў Вялікай Айчыннай, ушаноўваць памяць тых, каму не суджана было дажыць да дзён сённяшніх, але дзякуючы каму мы хутка  будзем адзначаць 65-ю гадавіну Вялікай Перамогі, заклікала маладых людзей старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Валянціна Корбут.

Пашпарт — пацверджанне таго, што яго ўладальнікі людзі дарослыя і за кожную памылку па-даросламу будуць несці адказнасць. Быць у ладзе з сабой і законам, ведаць правы і з павагай адносіцца да абавязкаў грамадзяніна краіны — усяго гэтага пажадаў юнакам і дзяўчатам начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Бабруйскага РАУС Аляксандр Буйко.

Актыўнага грамадскага жыцця, добрых спраў на карысць Радзімы, аптымізму, невычэрпнай энергіі пажадалі паўнапраўным грамадзянам раёна начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Наталля Смірнова і 1-шы сакратар РК ГА “БРСМ” Вольга Худакова. Павагу да старэйшых сяброў выказалі на ўрачыстасці і малодшая змена — піянеры.    

У канцы мерапрыемства юнакі і дзяўчаты зрабілі агульны фотаздымак на памяць, першы, на якім яны — паўнапраўныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь. 

Алена КАРПЕНКА.

Фота Дзмітрыя БЕГУНОВІЧА.

Последние новости

Общество

Изменения в процедуре госрегистрации и учета транспорта. Рассказываем о новшествах

5 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

В профессиональное будущее

5 декабря 2025
Читать новость
Актуально

ВНИМАНИЕ АКЦИЯ! Со 2 декабря открыта подписка на «районку» на 1-е полугодие 2026 года по сниженной цене

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Помощь людям с инвалидностью — дело нужное, благородное 

5 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Делегат ВНС Виталий Сидюк провел встречу с трудовым коллективом социального пансионата «Каменка»

5 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

Облачная погода с туманами ожидается сегодня в Беларуси

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем