Темы

«Наш доктар»…

«Наш доктар»…

Так паважліва, з абавязковым слоўным суправаджэннем цеплыні сваіх адносін да доктара, называюць Максіма Дзмітрыевіча Дзяменцьева, урача агульнай практыкі Варатынскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі, жыхары населеных пунктаў, якія сельская медустанова абслугоўвае. З найбольш частых характарыстык — “харошы”, “уважлівы да людзей”, “прыветлівы”.

Для пажылых людзей — а яны складаюць большую частку вяскоўцаў — гэтыя якасці ўрача сапраўды першаступенныя. Абцяжараныя ў перавазе сваёй хранічнымі захворваннямі, маючы патрэбу ў пастаянным кантролі хваробы, карэкціроўцы лекавых сродкаў, састарэлыя людзі з удзячнасцю адносяцца да медыкаў, у чыёй манеры — не толькі паслухаць і прызначыць, але і выслухаць, параіць, патлумачыць. Апошняе тым болей каштоўна для бабуль і дзядуль, чыя прыродная сціпласць праяўляецца ў просьбе выбачыць за любую ўвагу да сябе — не нашкодзіць субяседніку, не адарваць яго ад больш значнага.

І ўжо каму як не доктару Дзяменцьеву ведаць гэтую асаблівасць сельскіх жыхароў!

— Сам я мясцовы, родам з Туркоўскай Слабады, — расказвае пра сябе Максім Дзмітрыевіч. — Там хата майго дзядулі, бацькі пазней пераехалі ў суседнія Туркі. Так што ў мяне атрымалася, як у той прымаўцы — дзе нарадзіўся, там і згадзіўся.

… Як вясковы хлопец праклаў сабе дарогу ў медыцыну? На гэтае запытанне доктар Дзяменцьеў адказвае наступнае:

— Усведамленне, што хачу лячыць людзей, прыйшло ў 9 класе — самы час, калі трэба вызначыцца з будучай прафесіяй. Дзеля гэтага скончыў Баб­руйскі медкаледж, а пасля і Гомельскі медуніверсітэт па спецыяльнасці “Лячэбная справа”. Там у зробленым выбары толькі ўмацаваўся. Не ўзнікла сумнення і падчас практыкі — пасля атрымання дыплома прыехаў праца­ваць на Клічаўшчыну. А калі стварыў сям’ю — жонка таксама ўрач, выхоў­ваюць сына — то жыць вырашылі ў Бабруйску, на яе ды і маёй малой ра­дзіме. Ну а працаваць і ўвогуле давялося ў родных мясцінах, з некаторымі пацыентамі нават знаёміцца не спат­рэбілася.

Варатынскай амбулаторыяй Максім Дзяменцьеў загадвае з 2013 года. На абслугоўванні медустановы 757 жыхароў з 12-ці населеных пунктаў. Маецца дзённы стацыянар — добрая магчымасць для вяскоўцаў атрымаць лячэнне, не адрываючыся ад дома, дзе звычайна чакае хатняя гаспадарка. У распараджэнні амбулаторыі аўтамабіль “хуткай дапамогі”, таму на выклік медыкі рэагуюць неадкладна. Заадно ў населеным пункце, адкуль выклік, наведваюцца да тых, хто, як лічаць, даўно не трапляў у поле зроку медработнікаў, аглядаюць іх, праводзяць тлумачальна-прафілактычную работу. Шмат увагі ў медустанове надаюць рабоце з дзецьмі, якіх на абслугоўванні 110 чалавек.

— Радуемся кожнаму нованароджанаму на падведамаснай тэрыторыі, — з усмешкай гаворыць урач Дзяменцьеў. — За апошнія два месяцы, да прыкладу, нарадзілася трое. Пастаянна назіраем за імі: у першы месяц штодня медсястра, сам я — раз у 5 дзён на працягу года.

Заробак, з улікам падпрацоўкі, сельскага доктара задавальняе. Не лічыць за перашкоду і, здавалася б, няблізкую дарогу з Бабруйска да аграгарадка. Таму пакідаць малую і вялікую Радзіму, каб шукаць шчасця па-за яе межамі, варатынскі “наш доктар” не збіраецца.

Тэкст і фота Алены КАРПЕНКІ.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем