Темы

Лідар па выніках года — філіял “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”

Лідар па выніках года — філіял “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”

Філіял “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” (памочнік дырэктара па сельскай гаспадарцы ААТ “Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў” Марына Мікалаеўна Аўрамчык) па выніках дзейнасці ў 2019 годзе сабраў перамогі ў шматлікіх намінацыях раённага спабор­ніцтва. Сярод іх — “За лепшыя вынікі вытворча-эканамічнай дзейнасці”, “За эфектыўнае выкарыс­танне сельскагаспадарчых угоддзяў”, “За павелічэнне вытворчасці рапсу”, “За павелічэнне вытворчасці і нарыхтовак малака”, “За павелічэнне вытворчасці і нарыхтовак мяса”. 2-га месца гаспадарка ўдастоена “За павелічэнне вытворчасці зерня”.

Развіваючы вышэйпералічаныя накірункі дзейнасці, калектыў дасягнуў у гэтым значных поспехаў. Так, валавая вытворчасць малака па выніках года склала 7258 тон (тэмп росту 126%). Удой малака на адну карову ў год — 5256 кг або 123,5% у параўнанні да папярэдняга года. У гаспадарцы павялічылі з 1355 да 1416 галоў (104,5%) дойны статак. 97% ад надоенага малака прадалі гатункамі “вышэйшы” і “экстра”, таварнасць яго склала 92%. Вытворчасць мяса склала 604,3 т або 122% у параўнанні да папярэдняга года. Сярэднесутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы — 613 г ці 116,8%. У гаспадарцы значна павялічылі (147,8%) у параўнанні да 2018 года вытворчасць рапсу, сабралі 363 т масланасення ў вазе пасля дапрацоўкі. Дасягнута вышэйшая, чым у папярэднім годзе, ураджайнасць гэтай культуры.
У цэлым жа калектыву ўдалося знізіць (-5%) затраты на вытворчасць прадукцыі, што, разам з іншым, паўплывала на прыкметнае павелічэнне ў параўнанні з папярэднім годам чыстага прыбытку ад дзей­насці. Вырас на 116% сярэднемесячны заробак работнікаў філіяла “Варатынь”.

У аснове поспехаў гаспадаркі, як тут лічаць, напружаная праца ўсяго калектыву, сумленнасць і адказныя адносіны да ўскладзеных абавязкаў кожнага работніка галіны. Пры тым, што ўсе парупіліся на славу, ёсць тыя, чыя заслуга ў поспехах сельгаспрадпрыемства найбольш відавочная, чые працоўныя дасягненні адзначаны на раённым сходзе перадавікоў.

Валянціна Мікалаеўна Міхалёнак — лепшы аператар машыннага даення раёна

Да сёлетняй высокай адзнакі мая субяседніца ішла болей за трыццаць год. Менавіта столькі Валянціна Мікалаеўна аддала даярскай справе ў гаспадарцы, год за годам адточваючы прафесійнае майстэрства, спазнаючы сакрэты вялікага малака.

Вось ужо два гады як яна “на перадавой” малочнай вытворчасці — раздойвае цялушак і кароў пасля ацёлу. Спаўна ацаніць адказнасць і цяжар яе працы здольны толькі той, хто хаця б калі сутыкаўся з гэтай нялёгкай работай.

— Сярод маіх падапечных (пра кароў) сустракаюцца ой якія наравістыя, — з усмешкай заўважае жанчына, — іншым разам і “сіняк” дамоў прынясеш. Але ж атрыманы вопыт ды любоў да жывёлы дазваляюць знайсці падыход да кожнай рагулі — наладзіць адносіны, прымусіць аддаць малако. Ад добра раздоенай цялушкі і 27 кілаграмаў маем, ад каровы пасля ацёлу — і 36.

Колькасць атрыманага малака залежыць, па словах Валянціны Мікалаеўны, ад шэрагу складнікаў, калі ж коратка — ад корму і догляду.

Родам мая субяседніца з суседніх Туркоў, муж — з в. Вілы. Пасля шлюбу маладыя людзі сталі жыць у Варатыні. Валянціна Мікалаеўна прыйшла працаваць у мясцовы калгас. Гаспадарка вылучыла жыллё. Сям’я стала абзаво­дзіцца дзецьмі — іх у Валянціны Міхалёнак сямёра, малодшай дачушцы хутка 15 год.

На вялікую сям’ю патрэбны і вялікія грошы. Нягледзячы на пенсійны ўзрост Валянціна Мікалаеўна вось ужо 5 год працягвае заставацца ў працоўным страі — тройчы на дзень прыходзіць на комплекс, каб падаіць калі 50, а калі і 70 сваіх рагуль. “Праца мяне толькі натхняе, — кажа жанчына, — тым болей што калектыў у нас склаўся зацікаўлены, дружны. Галоўнае, каб было здароўе”.

Аляксандр Аляксандравіч Парахневіч — лепшы аграном раёна

Не ведаю як хто, а асабіста я, бываючы ў філіяле “Варатынь” і размаўляючы з Аляксандрам Парахневічам, кожны раз пра сябе адзначаю, што менавіта такім і трэба каб быў сапраўдны спецыяліст: дасведчаным, увішным і разам з тым сціплым, удумлівым, зацікаўленым у выніках працы, мэтанакіраваным.

— Рапс у 2019-м атрымалі хоць і лепшы, чым у папярэднім годзе, але не той, на які разлічвалі, — кажа галоўны аграном, аналізуючы вынікі мінулага сельскагаспадарчага года, — з надвор’ем не паспрачаешся. Са спадзевам чакаем новы ўраджай: пасеялі тры гатункі азімага рапсу, у тым ліку гібрыд. І галоўнае — чакаем дажджоў, якія б напоўнілі зямлю вільгаццю.

Аляксандр Парахневіч з тых, хто не заспакойваецца на набытых ведах.

— Інфармацыю стараешся чэрпаць адусюль — з інтэрнэту, семінараў, нарад, рэкамендацый больш вопытных калег. Асабліва ўдзячны за гэта Аляксандру Іванавічу Мельніку, Уладзіміру Аляксандравічу Залужнаму, да якіх іншым разам звяртаюся і якія не адмаўляюць у падказцы ці парадзе.

… Звязаць сваё жыццё з сельскай гаспадаркай ці якой іншай галіной — гэтага пытання перад Аляксандрам Парахневічам не стаяла. З маленства бавячы час з бацькам-механізатарам (Аляксандр Леанідавіч працуе тут жа), хлопец гарманічна ўліўся ў калектыў роднага сельгаспрадпрыемства. Працаваў механізатарам, пасля аграномам і вось ужо 5 год як галоўным спецыялістам, за плячыма якога Чырвонабярэжскі каледж і сельскагаспадарчая акадэмія ў Горках.

Вольнага часу, каб пераключыцца на іншы від дзейнасці, у майго субяседніка практычна не бывае. А той, што выпадае, стараецца прысвяціць дзецям — у сям’і падрастаюць дзве дачушкі — ды добраўпарадкаванню вылучанага гаспадаркай дома. Але апошняе не пра вясну. Тут асноўны і адзіны клопат — пасяўная.

Сяргей Аляксандравіч Грыдасаў — лепшы аператар па вырошчванні рамонтных цялушак раёна

Немалая заслуга ў добрых надоях філіяла “Варатынь” жывёлавода Сяргея Грыдасава. Цялушкі, якія ён даглядае, працуючы на ферме в. Коўрын, прызначаны для аднаўлення статку.

На гэтую пару на ўтрыманні вопытнага жывёлавода ні многа ні мала — 270 галоў жывёлы.

— На раніцу першай справай перабяру корм ля кармушак, каб нічога не прапала, — пачынае пералік штодзённых працоўных клопатаў мой суразмоўца, — пачышчу, дзе патрабуецца, паілкі. Далей бяруся за канцэнтраты. Адначасова прыглядваюся да жывёлы, выяўляю, якой час да асемянення, адсартоўваю яе, каб перадаць тэхніку-асемянатару. А там ужо і кормараздатчык прыехаў. Пасля яго падмесці трэба, навесці парадак у праходах, а праз дзень — пачысціць стойлы і падаслаць жывёле.

Каб цялушка была прыдатнай для аднаўлення статку, яна павінна адпавядаць пэўнай вазе. Дасягнуць апошняга — і ёсць галоўная задача Сяргея Аляксандравіча.

…Акрамя таго што выдатны работнік, Сяргей Грыдасаў яшчэ і добры бацька. Трое сыноў — гонар майго субяседніка. І хоць з жонкай Наталляй яны часцей застаюцца дома адны, нашчадкам на падворку заўсёды радыя.


Сярод пераможцаў раённага спаборніцтва таксама і іншыя работнікі філіяла “Варатынь”: вадзіцель Уладзімір Рыгоравіч Сакалоў (намінацыя “Лепшы вадзіцель”) і жывёлавод Аляксандр Уладзіміравіч Парахневіч (у намінацыі “Лепшы аператар па адкорме буйной рагатай жывёлы”).

Алена КАРПЕНКА.
На фота да матэрыялу – глава раёна Павел Іванавіч Найдзён уручае грамату і пераходзячы сцяг памочніку дырэктара па сельскай гаспадарцы ААТ “Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў” Марыне Мікалаеўне Аўрамчык.

Последние новости

Общество

Матпомощь ко Дню Победы выплачена досрочно – Минтруда

5 мая 2024
Актуально

Лукашенко в храме на Пасху: коль время выбрало нас, давайте сохраним мир и покой

5 мая 2024
Общество

С Днем печати! Поздравление от руководства Бобруйского района

5 мая 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района с Пасхой

5 мая 2024
Общество

Фотофакт: районная ветеранская организация провела акцию “Пасхальный подарок”

4 мая 2024
Актуально

В храмах Бобруйщины проходит освящение пасхальных куличей

4 мая 2024
Происшествия и безопасность

Какие правила безопасности нужно соблюдать в Пасху: советы от МЧС

4 мая 2024
Калейдоскоп

Православная Пасха-2024: история и традиции празднования

4 мая 2024
Человек и природа

Погода на выходные: в ночь на субботу заморозки до -2°С, в воскресенье – дожди, возможны грозы

4 мая 2024
В будущее вместе с нами

Працоўнае лета павінна быць бяспечным

3 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
Культура

В районном Центре культуры прошли конкурсы чтецов и военно-патриотической песни

29 апреля 2024