Темы

Навечна ў памяці народнай

Ніводнае іншае свята, згадзіцеся, не выклікае ў душы столькі эмоцый: і станоўчых, і тых, ад якіх наварочваюцца на вочы слёзы, як Дзень Перамогі — ушанаванне ветэранаў Вялікай Айчыннай і даніна памяці тым, хто склаў галовы на полі бітвы, каго закатавалі ў засценках фашысцкіх канцлагераў, хто, ізувечаны ваеннымі ранамі, не дажыў да дзён сённяшніх.

Хутка 65 год, як зямля Беларусі, і нашай Бабруйшчыны ў тым ліку, была вызвалена ад нямецка-фашысцкага гнёту. І на працягу ўсяго гэтага часу 9 мая — у дзень радасці і смутку, жыхары Бабруйскага раёна збіраюцца ля магіл і помнікаў абаронцам Айчыны, ускладаюць да іх вянкі і кветкі і выказваюць словы падзякі за мірнае і шчаслівае жыццё галоўным удзельнікам урачыстасці — ветэранам, якіх, на жаль, з кожным годам становіцца ўсё меней і меней. І чым болей радзеюць рады ветэранаў, тым расце адчуванне ўнутранага неспакою: ці ўсё перанялі ад іх, ці ўсё занатавалі на паперу, ці дастаткова сказалі цёплых слоў….

Галоўная ўрачыстасць сёлета па традыцыі пачалася з ускладання кветак да помніка воінам-вызваліцелям у в. Шчаткава. Затым аўтакалона пераехала ў Сычкава, дзе вянкі і кветкі былі ўскладзены да помніка Герою Савецкага Саюза Селязнёву, легендарнага дзота і мемарыяла Курган Славы.

Мітынг адкрыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Л.А. Баркоўскі, які падкрэсліў значнасць дня 9 Мая для ўсіх беларусаў, выказаў словы прызнання ўсім, хто ў неверагодна складаных умовах, іншым разам — цаной свайго жыцця, набліжаў доўгачаканую перамогу. Старшыня раённага выканаўчага камітэта М.У. Шалкоўскі распавёў аб неўміручым подзвігу нашых землякоў і ўсіх тых, хто вызваляў Бабруйшчыну ад нямецка-фашысцкай навалы, аб дасягненнях нашага краю ў цяперашні час і павіншаваў ветэранаў Вялікай Айчыннай з Днём Перамогі, пажадаў ім здароўя, даўгалецця і шчаслівых мірных дзён. Словы ўдзячнасці былым салдатам адрасавалі таксама начальнік аддзела ўпраўлення ідэялагічнай работы Сухапутных войск Узброеных Сіл РБ палкоўнік І.І. Шульга, старшыня раённага Савета ветэранаў В.М. Корбут, адзінаццацікласніца Туголіцкай сярэдняй школы, пераможца раённага конкурсу “Вучань года-2009” Марына Шульжык. Ад імя моладзі Марына запэўніла ветэранаў у тым, што слава аб іх гераічных учынках будзе і надалей перадавацца з пакалення ў пакаленне, а моладзь, у сваю чаргу, будзе рабіць усё магчымае, каб заваяваную дзядамі перамогу болей не азмрочвалі хмары вайны. 

Пасля ўрачыстага мітынгу, які завяршыўся салютам у гонар ветэранаў, прысутным было прапанавана тэатралізаванае відовішча і канцэртная праграма, падрыхтаваныя работнікамі раённага Цэнтра культуры і вольнага часу і самадзейнымі калектывамі раёна. Незабыўнае ўражанне пакінулі і парашутысты, якія адзін за адным, адразу пасля мітынгу, прызямліліся якраз ля Кургана Славы, дэманструючы — і ў прамым, і ў пераносным сэнсе, прыцягальную сілу зямлі.     

Не абыйшлося на свяце і без знакамітай салдацкай кашы. Яе мог паспытаць кожны, хто прыйшоў ушанаваць ветэранаў і аддаць даніну памяці мужным салдатам Вялікай Айчыннай.

 

Алена Карпенка.

Последние новости

Общество

Ленинская «первичка» РОО «Белая Русь» подвела итоги работы

26 февраля 2026
Читать новость
Актуально

Безопасность в период паводков

26 февраля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

«Я патриот своей страны». Состоялся финал районного этапа республиканского конкурса

26 февраля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Диалог о будущем. Молодые специалисты Бобруйского района — на встрече с Анатолием Исаченко

26 февраля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Большая вода — под пристальным контролем спасателей. После обильных снегопадов и оттепели в Беларуси ожидаются паводки

26 февраля 2026
Читать новость
Общество

Сотрудник МЧС провел беседу о безопасности с социальными работниками

26 февраля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем