Темы

Надвор’е не перашкаджае палявым работам

Надвор’е не перашкаджае палявым работам

Таму гаспадаркі, дзе з падняццем зяб­ліва ў вызначаны тэрмін не справіліся, працягваюць гэтым займацца — уносяць у глебу арганічныя ўгнаенні і рэшткі мінеральных, вядуць ворыўныя работы, а разам з тым нарыхтоўваюць і вывозяць на палі арганіку.

Гэта датычыцца філіяла “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”, акцыянерных таварыстваў “Міхалёўская Ніва”, “Неўскі-Агра”, “Саўгас Кісялевічы”, філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”. У некаторых гаспадарках завяршаюць з вапнаваннем кіслай глебы. У радзе — з ачысткай насення яравых збожжавых культур.


У сельгасарганізацыях, што спецыялізуюцца на вырошчванні бульбы, займаюцца яе рэалізацыяй. Пры наяўнасці пакупніка клубні рыхтуюць да продажу — яшчэ раз перабіраюць і змяшчаюць у сеткі. Тыя, якасць якіх не адпавядае патрабаванням, выкарыстоўваюць на корм жывёле або ўтылізуюць.

У СВК “Гігант” пад культуру сёлета было занята 400 гектараў, накапана без малога 7,5 тыс. тон, у ААТ “Неўскі-Агра” са 120 гектараў сабралі 2370 тон клубняў.


Сёлета ў раёне прыкметна павялічылі, у параўнанні з папярэднім годам, клінок азімай збажыны на зерне — з 6 да 10 тысяч гектараў. Аналіз паказаў, што, нягледзячы на рызыку, ураджайнасць азімых збожжавых культур вышэйшая за ўраджайнасць яравых, якія — асабліва ў апошнія гады — могуць пакутаваць ад недахопу вільгаці. Увесну таксама плануецца павялічыць плошчы пасеву кукурузы на зерне. У сельскагаспадарчым сезоне гэтага года, як адзначылі ў райсельгасхарчы, з аднаго круга ўзялі ў сярэднім па 83 цэнтнеры, што дае падставу разлічваць пры неабходным доглядзе і спрыяльным надвор’і на добры ўраджай і ў наступным годзе. Тым болей што, рыхтуючы глебу пад культуру, замест дэфіцытных мінеральных угнаенняў можна выкарыстаць арганічныя. Зноў жа — высокаякаснае насенне кукурузы на зерне і прэпараты па доглядзе пасеваў набываюцца цэнтралізавана.


Ці не шкодзіць азімым “незімовае” надвор’е? Як адзначыў начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення райсельгасхарчу Віктар Садоўскі, менавіта на гэтую пару сітуацыя яшчэ падкант­рольная, хоць і стрэсавая для раслін. Аднак падаўжэнне нетыповых для зімы тэмператур можа прывесці да непрадказальнага. Гэта звязана з тым, што пры сярэднесутачнай тэмпературы плюс 5 і вышэй градусаў па Цэльсію ў азімых пачынаецца вегетацыя. Для ранняй вясны справа звычайная, для снежня, вядома ж, не.

Алена КАРПЕНКА. Фота мае ілюстрацыйны характар.

Последние новости

В будущее вместе с нами

«Удивляй! Твори! Мечтай!». В Бобруйском районном Центре культуры состоялся фестиваль дополнительного образования детей и молодежи

5 сентября 2026
Читать новость
Культура

Путешествие в мир белорусского книгопечатания и литературы. День белорусской письменности проходит в Костюковичах 

5 сентября 2026
Читать новость
Официально

Александр Лукашенко: День белорусской письменности — это праздник самобытной национальной культуры 

5 сентября 2026
Читать новость
Культура

В XXXIII Дне белорусской письменности принимает участие делегация Бобруйского района

5 сентября 2026
Читать новость
Культура

В торжественном открытии Дня белорусской письменности в Костюковичах примут участие около 600 артистов

5 сентября 2026
Читать новость
Общество

День белорусской письменности: история праздника

5 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем