Темы

У Бабруйскім райвыканкаме прайшоў семінар па пытаннях аховы працы на вытворчасці

У Бабруйскім райвыканкаме прайшоў семінар па пытаннях аховы працы на вытворчасці

“Бяспека працы і прафілактыка вытворчага траўматызму, выкананне заканадаўства аб ахове працы. Арганізацыя і правядзенне перыядычных медаглядаў” — семінар на гэтую тэму, арганізаваны для кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый Бабруйшчыны ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бабруйскага райвыканкама пры садзеянні адпаведнай структуры Бабруйскага гарвыканкама, прайшоў у раённым выканаўчым камітэце ўчора.

Па словах галоўнага спецыяліста ўпраўлення па працы, занятасці і сацабароне Бабруйскага райвыканкама Сяргея Бусела, для нашага раёна сёлетні год у гэтым плане выдаўся надзвычай складаным.

— Ад пачатку студзеня ў раённых арганізацыях зарэгістравана 4 цяжкіх няшчасных выпадкі на вытворчасці і 7 — лёгкай ступені цяжкасці. Асноўная прычына, з-за якой яны здарыліся — асабістая няўвага пацярпелых. Аднак ёсць пытанні і да арганізацыі аховы працы на вытворчасці — недобрасумленнага падыходу некаторых наймальнікаў і адказных асоб да мерапрыемстваў па папярэджанні няшчасных выпадкаў, што недапушчальна, — адзначыў ён.

Удзельнікі семінару заакцэнтавалі ўвагу на такіх значных пытаннях як выкананне патрабаванняў санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства, арганізацыя і правядзенне перыядычных медаглядаў, ажыццяўленне грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях, расследаванне і ўлік няшчасных выпадкаў на вытворчасці. Абмеркавалі сёлетнія звароты работнікаў арганізацый па пытаннях парушэнняў заканадаўства аб працы, што паступілі ў Бабруйскі міжраённы аддзел Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартаменту дзяржаўнай інспекцыі працы. Нямала ўвагі надалі парадку падрыхтоўкі работнікаў па пытаннях пажарнай бяспекі і праверкі іх ведаў у дадзенай сферы. 

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Большие выходные. Как провести их безопасно, рассказали в МЧС

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Лукашенко об экспозициях Национального исторического музея: действовать оптимально, но не скупиться

18 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

Чистота малой родины — дело чести! Об этом наш фоторепортаж

18 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

Рассказываем, как наводился порядок в деревне Щатково

18 апреля 2026
Читать новость
Актуально

То, что нас объединяет. В Бобруйском районе проходит республиканский субботник

18 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Пьяному и бесправному не место на дороге!». В Бобруйском районе стартовала акция ГАИ

18 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем