Темы

Павялічваюць вытворчасць дзень ада дня

Павялічваюць вытворчасць  дзень ада дня

Нарошчваюць надоі малака, у параўнанні да адпаведнага перыяду папярэдняга года, у ААТ “Міхалёўская Ніва”. З трох малочна-таварных аб’ектаў гаспадаркі лідарства — за калектывам МТФ “Іванаўка”. І хоць сярэдні ўдой на карову ў дзень тут адносна невялікі — 9,5 кг, на МТФ разлічваюць, што з паляпшэннем кармавой базы — а гэта сёлета відавочна — сітуацыя працягне мяняцца ў лепшы бок.

“Калі ў мінулым годзе на гэтую пару за дзень даілі 2 тоны 200 кг, то цяпер — за 3 тоны, — гаво­рыць загадчыца фермы Ірына Леанідаўна Верас (у дадзенай пасадзе жанчына 1 год, да гэтага была аператарам машыннага даення). — Гэтаму пасадзейнічала найперш лепшая кармавая база. Сёлета корму і ў траншэях нарыхтавалі болей, лепшай якасці, і не маецца недахопу ў камбікармах. Аптымізм усяляюць і дзве сотні нецеляў”.

Ранішняя дойка на ферме, куды мы наведаліся а 9-й гадзіне ў панядзелак, блізілася да завяршэння — аператары машыннага даення Вераніка Анатольеўна Шынкарэнка, Алена Аляксанд­раўна Чайка ды Марына Валер’еўна Сіліч наводзілі парадак на працоўным месцы: мылі абсталяванне ў даільнай зале, падлогу. Навядзеннем чысціні праходаў хлява, задаволіўшы патрэбу скаціны ў корме, займаўся і лепшы жывёлавод гаспадаркі Міхаіл Міхайлавіч Мельнічонак. Пад няўхісным наглядам гэтага работніка 100 галоў маладняку — да 3-месячнага ўзросту і пасля 3-х месяцаў, а таксама 70 галоў рагуль — сухастойных і тых, што знаходзяцца на раздойванні.

Усяго ж на МТФ 365 галоў кароў. Месцяцца яны ў двух хлявах, як ужо гаварылася, — радзільнае аддзяленне і сухастою. Таксама асобна стаяць цялушкі пад асемяненне і тыя, якіх асемяняюць.

Таццяна Мікалаеўна Кажадуб (злева) і Ірына Леанідаўна Верас

— Сёлета ў нас нямала расцёлаў нецеляў, з імі было шмат работы, — дзеліцца майстар тэхнік-асемянатар Таццяна Мікалаеўна Кажадуб, неаднаразовы пераможца раённага спаборніцтва ў конкурсе прафесійнага майстэрства (сёлета заняла пачэснае 3-е месца). — З асаблівай увагай сочым за імі пасля расцёлаў, каб не правароніць лячэнне, калі спатрэбіцца — своечасова выправіць хібы ў здароўі і затым своечасова асемяніць. У гэтым годзе ізноў 92 галавы нецеляў перавялі на МТФ. Стаіць задача — нарошчваць пагалоўе дойнага статка, над яе вырашэннем працуем.

І ўсё ж, якія асноўныя перашкоды не даюць калектыву МТФ Іванаўка мець удоі тых жа Савічаў (філіял “Харчавік-Агра, сярэдні ўдой на карову ў дзень 15 кг)? Па словах асемянатара, шмат залежыць ад таго, які догляд быў за цялушкай ад самага нараджэння і, галоўнае, — які прапаноўваецца корм, наколькі збалансаваныя рацыёны. Немалаважным лічаць і беспрывязны — болей стрэсавы — спосаб утрымання рагуль. Праўда, з апошнім можна паспрачацца: у тым жа філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”, дзе практыкуюць два спосабы ўтрымання кароў, малака ад адной бяруць і ў тым, і ў другім выпадку прыкладна аднолькава (па апошніх дадзеных, сярэдні ўдой на карову ў дзень 14,5 кг). А вось кармленне і доглядныя мерапрыемствы па вырошчванні рагулі — сапраўды важныя фактары. І тая акалічнасць, што сёлетнімі рацыёнамі жывёлы на МТФ “Іванаўка” задаволены, а калектыў фермы, як запэўніла кіраўніцтва, зладжаны, працаздольны і адказны, дае ўсе падставы спадзявацца, што малако тут пацячэ яшчэ шпарчэй.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.
На фота да матэрыялу: аператар машыннага даення МТФ “Іванаўка” Вераніка Шынкарэнка.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет.

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем