Темы

Ураджай у засеках, увага — да зябліва

Ураджай у засеках, увага — да зябліва

Яшчэ да 7 лістапада ў раёне завяршылі ўборку кукурузы. Зялёнай масы сёлета нарыхтавалі 103 673 тоны (з іх звыш 82 тысяч тон на сілас), зерня сабралі 16 950 тон супраць 10 325 тон леташніх.

Высокай ураджайнасці кукурузнага зерня дасягнулі аграрыі СВК “Гігант” — 105 ц/га (у бункернай вазе), намалот тут склаў 5 262 тоны. У ААТ “Неўскі-Агра” намалацілі 3 176 тон пры ўраджайнасці 115
ц/га, у філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” — 1 032 т (103 ц/га), у ААТ “Міхалёўская Ніва” — 1 864 т (94 ц/га), у філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” — 1 545 тон пры ўраджайнасці 90 ц/га.

Можна лічыць завершанай таксама і ўборку цукровых буракоў. Усе 623 гектары, якія былі заняты пад культуру, выкапаны. З сабранага ўраджаю — а гэта 22 510 тон караняплодаў — болей за 19 000 тон ужо і вывезена да перапрацоўшчыкаў. Асабліва парадавалі цукровыя буракі земляробаў “Неўскага-Агра”: з аднаго круга тут узялі ў сярэднім па 430 цэнтнераў. Ураджайнасць міхалёўцаў — 300 ц/га.

Гэтай парой ва ўсіх сельгасарганізацыях актыўна займаюцца падняццем зябліва. У цэлым па раёне паднята болей за 6 000 гектараў пры плане 14 600 га. Актывізавана вывазка арганічных угнаенняў на палі пад сяўбу ярыны. У радзе гаспадарак уносяць у глебу арганіку. Высокімі тэмпамі гэтая работа вядзецца ў “Гіганце” і ў філіяле “Харчавік-Агра”.

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву.

Последние новости

Общество

Выдавать целевые договоры для абитуриентов медвузов начнут с 15 мая, колледжей — с 1 июня 

2 мая 2026
Читать новость
Общество

Минтруда обновило список запрещенных для подростков работ. Исключена профессия «машинист-тракторист сельхозпроизводства»

2 мая 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сразу в шесть рядов! Посмотрели, как благодаря спутнику сажают картошку, которую до этого выращивают в пробирке 

2 мая 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Обходятся без заявок в учебные заведения. Кочанова привела пример для закрепления кадров на селе

2 мая 2026
Читать новость
Культура

Узнали, как в Воротынском СДК отметили Первомай

2 мая 2026
Читать новость
Общество

«Служил достойно!». В Бобруйском РОВД торжественно проводили на пенсию майора милиции Александра Шевелева

2 мая 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем