Темы

Уборачныя работы працягваюцца

Уборачныя работы працягваюцца

У раёне працягваюцца характэрныя для гэтай пары ўборачныя работы — капанне бульбы, уборка цукровых буракоў, кукурузы на зерне і сілас, вядуцца ворыўныя работы.

Як паведамілі ў райсельгасхарчы, бульба выкапана на плошчы 373 гектары (67 працэнтаў ад патрэбы), накапана болей за 8 тысяч тон клубняў пры сярэдняй ураджайнасці 224,5 цэнтнера з гектара.
Прыкладна столькі ж у працэнтных суадносінах (63% — 392 га) выкапана цукровых буракоў. Накапана без малога 14 тысяч тон караняплодаў, з якіх болей за 9 тысяч тон пастаўлена на перапрацоўку. Ураджай­насць буракоў у гаспадарках розніцца. Калі ў ААТ “Міхалёўская Ніва” з аднаго круга ўзялі па 296 цэнтнераў, то ў ААТ “Неўскі-Агра” прыкметна болей — амаль 416.
Не падвяла сёлета кукуруза. З запланаваных 2270 гектараў на зерне ўбрана трэць плошчаў. Сабрана 6393 тоны зерня, сярэдняя ўраджайнасць па раёне (у бункернай вазе) — 83 ц/га. Пры гэтым найвышэйшая ўраджайнасць дасягнута ў СВК “Гігант” — 111 ц/га, другі па велічыні паказчык (102 ц/га) у філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”, трэці — у філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” — 94,7 ц/га. У ААТ “Міхалёўская Ніва” і ААТ “Неўскі-Агра”— 80,7 і 78,4 ц/га адпаведна. Найніжэйшая ўраджайнасць у БААТ “Аграмашсервіс” — 38,3 ц/га. Упэўненымі тэмпамі вядзецца нарыхтоўка кукурузнага сіласу — 70 працэнтаў пло­шчаў ад патрэбы на гэтыя мэты ўжо ўбрана.
У шэрагу сельгасарганізацый працягваюць сеяць азімыя збожжавыя культуры. У цэлым па раёне азімай збажыной засеяна звыш 7 тысяч гектараў, або 70 працэнтаў ад плана.
У “Гіганце”, “Неўскім-Агра” і “Харчавіку-Агра”, разам з іншым, займаюцца падняццем зябліва. У раёне восеньскім ворывам неабходна ахапіць 15 тысяч гектараў.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

В будущее вместе с нами

«Удивляй! Твори! Мечтай!». В Бобруйском районном Центре культуры состоялся фестиваль дополнительного образования детей и молодежи

5 сентября 2026
Читать новость
Культура

Путешествие в мир белорусского книгопечатания и литературы. День белорусской письменности проходит в Костюковичах 

5 сентября 2026
Читать новость
Официально

Александр Лукашенко: День белорусской письменности — это праздник самобытной национальной культуры 

5 сентября 2026
Читать новость
Культура

В XXXIII Дне белорусской письменности принимает участие делегация Бобруйского района

5 сентября 2026
Читать новость
Культура

В торжественном открытии Дня белорусской письменности в Костюковичах примут участие около 600 артистов

5 сентября 2026
Читать новость
Общество

День белорусской письменности: история праздника

5 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем