Темы

Осаўцы дзякуюць за свята

Осаўцы дзякуюць за свята

Цікавае і шматлюднае мерапрыемства ў межах святкавання тыдня маці прайшло ў чац­вер у Осаўскім сельскім клубе.

Павіншаваць жыхарак населенага пункта з надыходзячым святам, падзякаваць ім за нялёгкую працу па выхаванні дзяцей, пажадаць ад сыноў і дочак любові, цеплыні і ўвагі ды і проста падараваць асаўчанам цудоўны настрой у госці да іх завіталі добравядомыя на Баб­руйшчыне калектывы і салісты — народны ансамбль танца “Беларусь” раённага Цэнтра культуры, салісты цэнтра Валянціна Грыгор’ева, Ваграм Карапецян, Вольга Забашняя, салістка Туголіцкага сельскага Дома культуры Наталля Дуднік, а таксама Вера Філіпчык, кіраўнік народнага ансамбля народнай песні “Добры настрой” мясцовага сельскага клуба.


Усім ім, а таксама арганізатарам канцэрта асаўчане на чале са старастам населенага пункта Віктарам Саўко выказваюць шчырыя словы падзякі. Мерапрыемства стала для ўсіх прысутных сапраўдным святам, прынесла шмат пазітыўных эмоцый і, без сумнення, запомніцца надоўга.


Добра папрацаваўшы, прыемна і добра адпачыць, — кажуць вяскоўцы, і з задавальненнем чакаюць новай сустрэчы з артыс­тамі.

Алена КАРПЕНКА.
Фота з архіву Осаўскага сельскага клуба.

Последние новости

Культура

Новые победы учащихся районной детской школы искусств

25 апреля 2026
Читать новость
Общая информация о газете

Погода в Могилевской области на 25 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем