Темы

У “Гіганце” капаюць бульбу (фота+відэа)

У “Гіганце”  капаюць бульбу (фота+відэа)

Разам з надзвычай адказнай кампаніяй па сяўбе азімых у СВК “Гігант” прыступілі да ўборкі бульбы. Пад культуру тут занята 400 гектараў.

— Пра ўраджайнасць пакуль гаварыць рана, — адзначыў галоўны аграном Уладзімір Аляксандравіч Залужны падчас нашага наведвання сельгаспрадпрыемства. — Для бульбы гэта быў не зусім лёгкі год: адразу засушлівае надвор’е, пасля пайшлі дажджы. Аднак відавочна, што будзе лепшая за мінулагоднюю.

Работа на бульбяным полі вялася размерана. Тры адзінкі тэхнікі — МТЗ 1221 у агрэгатах з нямецкімі бульбаўборачнымі камбайнамі Grimme перамяшчаліся па адведзеных ім бароздах нетаропка і важна. У складзе экіпажаў — загартаваныя ў гэтай справе механізатары Сяргей Яўгенавіч Камлёў з памочні­кам Канстанцінам Уладзіміравічам Двараковым, Віктар Віктаравіч Балыка з Уладзімірам Паўлавічам Шэпялевічам, Іван Іванавіч Багданаў з памочнікам Максімам Уладзіміравічам Гракам. Да кожнага камбайна ў гаспадарцы прыстаўлена па адной-дзве адзінкі тэхнікі, якая перавозіць клубні на тэрыторыю бульбасховішча.

Нягледзячы на лагоднае, здавалася б, надвор’е, сёлетняе капанне лёгкім не назавеш. З-за доўгай адсутнасці дажджоў ад узрушанай камбайнам глебы падымаюцца вялізныя клубы пылу. І гэта пры тым, што працоўны дзень экіпажаў доўжыцца ад 7 раніцы да паловы на 20-ю.

— Тое, што вырасла, неабходна своечасова ўбраць, перабраць і пакласці на захаванне, — гаворыць галоўны аграном. — Для гэтага ў нас маецца ўсё неабходнае: працуюць тэхніка і людзі як на полі, так і ў бульбасховішчы. Апошняе разлічана на 20 тысяч тон клубняў, яшчэ адно — на 600 тон. Створаны ўсе ўмовы для таго, каб ураджай мог на­дзейна захоўвацца на працягу года і да часу рэалізацыі.

Зрэшты, пакупнікамі “гігантаўскай” бульбы з’яўляюцца не толькі суайчыннікі, але і спажыўцы замежжа — Сербіі, Украіны, Малдовы, Расіі. У залежнасці ад попыту рынку вызначаюцца ў гаспадарцы і з гатункамі. Сёлета пераважае (75%) галандскі сталовы гатунак “Рэд Скарлет”, астатнія 25 працэнтаў — беларускія “Брыз” і “Маніфест”.
Работа на сартаванні бульбы ішла гэтак жа зладжана. Як патлумачыў загадчык бульбасховішча Дзмітрый Аляксандравіч Шэпялевіч, клубні на лініі адсартоўваюцца адразу на тры фракцыі: буйную, насенную і дробную. Насенная змяшчаецца ў кантэйнеры, у якіх затым і перапраўляецца ў секцыі бульба­сховішча. Буйная — у секцыі засыпа­ецца. Дробныя клубні змяшчаюцца ў кантэйнеры, пасля чаго ізноўку адсартоўваюцца — для продажу або на корм жывёле. Сучаснае бульбасховішча дазваляе, пры неабходнасці, бульбу ў секцыях прасушыць, што дазваляе ёй не згубіць якасных паказчыкаў.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Два колеса — двойная опасность!». 24 апреля Госавтоинспекция проводит Единый день безопасности дорожного движения

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Антон Каранкевич провел прием граждан и встречу с населением в Бортниковском сельсовете

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

На трассе Могилев-Бобруйск из-за сильного ветра образовалось пылевое облако, столкнулись пять машин 

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 24 апреля в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем