Темы

У ААТ “Неўскі-Агра” сеюць азімае жыта

У ААТ “Неўскі-Агра”  сеюць азімае жыта

Такі вось бясконцы кругаварот сельскагаспадарчых работ! Толькі сабралі ўраджай збажыны, яшчэ вядзецца звозка з палёў саломы, выконваюцца іншыя ўборачныя работы, а загартаваныя гадамі працы вопытныя механізатары-сейбіты ААТ “Неўскі-Агра” вось ужо каторы дзень упэўнена закладваюць новы ўраджай — сеюць азімыя збожжавыя культуры.

— Пачалі з азімага жыта, — расказвае, суправаджаючы нас у дарозе на поле паблізу в. Тажылавічы галоўны аграном сельгасарганізацыі Аляксандр Іванавіч Мельнік. — Пад гэтую культуру, а таксама азімае трыцікале адвялі па 500 гектараў плошчаў, пад азімую пшаніцу — 550 га. У цэлым жа азімы клін сёлета некалькі павялічылі: ураджайнасць гэтых культур вызначаецца большай стабільнасцю.

Сеюць жыта двума пасяўнымі агрэгатамі, кіруюць якімі Леанід Леанідавіч Чэрнік і Юрый Яўгенавіч Арцёменка, насенне падвозіць Аляксандр Леанідавіч Бандарчук.

Пад сяўбу азімых, па словах галоўнага агранома, у гаспадарцы праведзена і вядзецца немалая падрыхтоўчая работа. Пракладваецца ворыва, на поўную моц выкарыстоўваюцца два новенькія культыватары, набытыя для выраўноўвання і ўшчыльнення глебы — стварэння больш якаснага насеннага ложа. Апошнія давераны Генадзю Сцяпанавічу Карабанаву і Івану Аляксеевічу Дзешкаўцу. Непасрэдна на ворыве занята тры адзінкі трактароў: ажыццяўляюць гэтую работу механізатары Сяргей Анатольевіч Кафідаў, Анатоль Аркадзьевіч Мельнічонак і Аляксандр Спірыдонавіч Кушавараў.

Генадзь Карабанаў на МТЗ-3022 у звязцы
з культыватарам “Карат” рыхтуе глебу да сяўбы

Пад восеньскую сяўбу, як нам паведамілі, у гаспадарцы нядрэнна папрацавалі з арганікай. Яе ўнясеннем у глебу займаліся Васіль Спірыдонавіч Кушавараў і Валерый Васільевіч Вавула, пагрузку ажыццяўляў Сяргей Анатольевіч Чараўхін. Папрацавалі і з мінеральнымі ўгнаеннямі. Намаганнямі аднаго толькі Пятра Ягоравіча Максімава ўздоблена 900 га плошчаў — пад азімыя рапс і збажыну.

Гаворачы пра асаблівасці сёлетняй азімай сяўбы, Аляксандр Мельнік з усмешкай заўважае, што яны — у лагодным, спрыяльным надвор’і і своечасовым дожджыку. А гэта значыць, што першыя ўсходы трэба чакаць зусім хутка.

Ураджайная “кукурузная дарога”. Вышыня раслін месцамі дасягае 330 см.

Як ужо гаварылася вышэй, сяўба — не адзіны вераснёўскі клопат аграрыяў “Неўскага”. Гэтай парой у гаспадарцы прэсуецца і звозіцца з палёў салома, яшчэ адзін механізаваны атрад забяспечвае жывёлу зялёным кормам, частка механізатараў і вадзіцеляў занята капаннем цукровых буракоў (ураджайнасць — звыш 400 ц/га), на падыходзе — уборка кукурузы.

І хоць спраў у селяніна ўвосень шмат, усе яны ў ААТ “Неўскі-Агра” пад кантролем, абы толькі хапала паліва. Ад наяўнасці апошняга і расстаўляюць тут прыярытэты. Зрабіць гэта не заўсёды проста, бо на гэтую пару ўсе работы спешныя.

Зрэшты, сёлета ў гаспадарцы не толькі значна павялічылі намалот зерня, але і атрымалі 103 тоны зёлкавых траў, плануюць намалаціць каля 15 тон канюшыны. Гэта нашмат болей, чым патрабуецца для ўласных патрэб гаспадаркі, таму частку разлічваюць прадаць, блага, што попыт на насенне маецца.

У цэлым жа ў раёне пад азімую збажыну сёлета плануецца заняць 12 тысяч гектараў, у тым ліку пад азімую пшаніцу — 2500 га, трыцікале — 4020, пад азімае жыта — 5480 га. Сяўба азімых рапсу і сурэпіцы ўжо завершана, пасеяна адпаведна 2815 і 987 гектараў.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

В будущее вместе с нами

Працоўнае лета павінна быць бяспечным

3 мая 2024
Актуально

План комплексного благоустройства территории Бобруйского района на 2024 год

3 мая 2024
Актуально

Текущий ремонт кровель жилых домов в 2024 году

3 мая 2024
80-летие освобождения Беларуси

Узницы концлагерей принимали поздравления с Днем Победы

3 мая 2024
Общество

На заседании исполкома рассмотрен вопрос о дополнительных мерах по кадровому обеспечению госорганизаций

3 мая 2024
Актуально

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Общество

Какие документы можно получить через единый портал электронных услуг

3 мая 2024
Актуально

Лукашенко приехал на Центральный командный пункт ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Происшествия и безопасность

Где в Бобруйском районе запрещено купаться

3 мая 2024
Актуально

Ограничения на посещение лесов введены по всей Беларуси

3 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024