Темы

Вырашыць пастаўленыя задачы

Вырашыць  пастаўленыя задачы

Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і выкананне бюджэту за 1-е паўгоддзе абмеркавалі ўдзельнікі пасяджэння раённага выканаўчага камітэта на мінулым тыдні. Удзел у мерапрыемстве прынялі першы намеснік старшыні камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Васіль Герасімовіч, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Пархамовіч і старшыня Бабруйскага міжраённага камітэта дзяржкантролю Аляксей Фёдараў.

Па выніках паўгода, як адзначыла намеснік старшыні райвыканкама Марына Тарэлкіна, раёнам забяспечана выкананне заданняў па 8-мі з 10 асноўных паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця — па экспарце тавараў, экспарце паслуг, па колькасці працаўладкаваных грамадзян, рознічным тавараабароце, па прыцягненні прамых замежных інвестыцый, уводзе ў эксплуатацыю жылля, аб’ёме будаўніча-мантажных работ, па росту сярэдняй намінальнай заробнай платы. Пры гэтым не забяспечана заданне па тэмпу росту вытворчасці сельгаспрадукцыі. З улікам таго, што Бабруйскі раён — у асноўным сельскагаспадарчы, невыкананне дадзенага задання па выніках года, па словах старшыні райвыканкама Паўла Найдзёна, здольна стварыць пагрозу дабрабыту работнікаў галіны і раёна ў цэлым, што недапушчальна. Тым болей што рэзерв для выпраўлення сітуацыі, як ён адзначыў, у раёне маецца, і задача сельгаскалектываў — яго задзейнічаць.

За першае паўгоддзе сёлетняга года вытворчасць прадукцыі ў сельскагаспадарчых арганізацыях склала 88,1% у суадносных цэнах да ўзроўню 2018 года пры заданні 103%. Заданне па росту сельгасвытворчасці забяспечылі ААТ “Міхалёўская Ніва” (106,1%), ААТ “Неўскі-Агра” (107,2%), філіялы “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” (113,9%) і “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” (105,2%). Ніжэй мінулагодняга ўзроўню сельгаспрадукцыі атрымана ў ААТ “Стасеўка” (66,1%), Бабруйскім ААТ “Аграмашсервіс” (91,5%), ААТ “Саўгас Кісялевічы” (78,2%), СВК “Гігант” (93,4%), філіяле “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” (64,7%), ЗАТ “Птушкафабрыка Вішнёўка” (84,2%).

Што датычыцца раённага бюджэту, то ён, як адзначыла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Юлія Асташова, за 1-е паўгоддзе выкананы з дэфіцытам 772,1 тыс.рублёў — у даходы кансалідаванага бюджэту паступіла 13295,1 тыс. рублёў, выдаткі прафінансаваны на 14067,2 тыс. рублёў. У раённы бюджэт паступіла 6348 рублёў (52,5% ад удасканаленага гадавога плану і 110,4% — да плану 1-га паўгоддзя) плацяжоў падатковых і непадатковых даходаў. Запазычанасць па падатках ва ўсе ўзроўні бюджэту на 1 ліпеня склала 514,1 тыс. рублёў.

Дэталёва абмеркаваўшы вынікі работы за паўгоддзе, райвыканкам прызнаў недастатковай работу шэрагу кіраўнікоў сельгасарганізацый па выкананні паказчыкаў і заданняў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. У гэтай сувязі аддзелу арганізацыйна-кадравай работы даручана прыцягнуць ці ініцыіраваць прыцягненне іх у вызначаным заканадаўствам парадку да дысцыплінарнай адказнасці, абавязаць апошніх прадпрыняць усе неабходныя меры для нарошчвання вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Яшчэ шэрагу першых асоб гаспадарак аб’яўлены вымовы і заўвагі за невыкананне ці адсутнасць належнай работы па нарыхтоўцы і здачы другасных матэрыяльных рэсурсаў.

Увага намеснікаў старшыні, начальнікаў упраўленняў і аддзелаў райвыканкама, кіраўнікоў усіх без выключэння прадпрыемстваў і арганізацый звернута на безумоўнае выкананне мэтавых паказчыкаў, мерапрыемстваў па развіцці раёна, прадугледжаных комп­лексным планам, указана прыняць меры па рэалізацыі распрацаваных мерапрыемстваў па зніжэнні ўзроўню затрат на адзінку вырабленай і рэалізаванай прадукцыі (работ, паслуг), якія прадугледжваюць забеспячэнне рэжыму жорсткай эканоміі, максімальна эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання сыравіны, матэрыялаў, паліўна-энергетычных, фінансавых і працоўных рэсурсаў.

Словам, задачы пастаўлены, цяпер галоўнае — сур’ёзна падыйсці да іх вырашэння.

Тэкст і фота Алены КАРПЕНКІ.

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем