Темы

Імёны лепшых з лепшых

Як мы ўжо паведамлялі, з мэтай выяўлення і падтрымкі найболей таленавітых навучэнцаў у нашым раёне 5 і 12 снежня мінулага года прайшоў другі этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Удзел у дадзеным этапе прынялі 193 вучні, з іх 13 — навучэнцы ліцэя №13.

Па выніках раённага этапу 29 школьнікаў узнагароджаны дыпломамі і 62 — граматамі. Дыпламантамі 1-й ступені сталі 9 вучняў:

Дзьобік Ягор (Брожская СШ, 11 штрых-клас, беларуская мова і літаратура, настаўнік Н.У. Вярбіцкая);

Шлык Алена (Міхалёўскі ВПК, 11 штрых-клас, англійская мова, настаўнік В.В. Каліошка);

Прыгара Павел (Гарохаўскі ВПК, 9 клас, фізіка, настаўнік М.Д. Зябкін);

Мігас Канстанцін (Каменская СШ, 10 клас, фізіка, настаўнік В.С. Барадзіна);

Яромін Сяргей (Осаўскі ВПК, 11 штрых-клас, фізіка, настаўнік Э.Б. Беразоўскі);

Бялоўскі Максім (Цялушскі ВПК, 8 клас, матэматыка, настаўнік А.А. Шкрадзюк);

Канькова Вікторыя (Хімоўскі ВПК, 10 клас, матэматыка, настаўнік Н.М. Савачкіна);

Мурленка Дзмітрый (Варатынская СШ, 9 клас, тэхнічная праца, настаўнік А.Я. Белазор);

Лапцева Ганна (Осаўскі ВПК, 9 клас, абслуговая праца, настаўнік Л.А. Раманоўская).

Штогод адзначаецца мэтанакіраваная работа педагогаў і адміністрацыі Брожскай школы па падрыхтоўцы вучняў. Сёлета з добрага боку характарызуюцца таксама Осаўскі ВПК і Каменская СШ.

Адзначаны і высокі ўзровень арганізацыйнай работы па падрыхтоўцы і правядзенні 2-га этапу рэспубліканскай алімпіяды Хімоўскага ВПК (дырэктар Н.М. Новікава, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце В.М. Пішчык, па выхаваўчай — Г.А. Краснеўская).

Па выніках раённага этапу лепшыя вучні і іх настаўнікі, акрамя ўзнагарод, атрымаюць і грашовыя прэміі.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем