Спіс пераможцаў алімпіяд павялічваецца
Раённы этап вучнёўскіх прадметных алімпіяд працягваецца. Сёння агучваем імёны тых з пераможцаў, хто ўдастоены адстойваць гонар нашага раёна на абласной алімпіядзе па наступных прадметах:
беларускай мове і літаратуры: Анжаліка Сцепанян — з Брожскай школы і Вольга Паддубная — з Глушанскай;
матэматыцы: Вікторыя Канькова з Хімоўскай школы, Дзмітрый Зябкін — з Гарохаўскай, Яна Чэркас — з Міхалёўскай, Ганна Якубенка — з Глушанскай, Максім Бялоўскі і Андрэй Крывіцкі — з Цялушскай, Ілья Залужны — з Бортнікаўскай школы.
* * *
Тым часам падведзены вынікі раённай алімпіяды па біялогіі, хіміі, грамадазнаўстве, абслуговай і тэхнічнай працы.
Па біялогіі — Кацярына Андрусевіч (Дыплом 2 ступені, Каменская школа, настаўнік А.І. Шарко); Міхаіл Крычко (Дыплом 3 ступені, Цялушская школа, настаўнік Л.У. Шэкава); Анастасія Цурбялёва (Дыплом 3 ступені, Міхалёўская школа, настаўнік І.І. Балаханава).
Па грамадазнаўстве — Алена Якавенка (Дыплом 2 ступені, Каменская школа, настаўнік С.В. Падвальская); Таццяна Фядулава (Дыплом 3 ступені, Ленінская школа, настаўнік С.М. Герасімовіч); Вікторыя Осіпава (Дыплом 3 ступені, Варатынская школа, настаўнік В.С. Баранава); Дар’я Вараб’ёва (Дыплом 3 ступені, Каменская школа, настаўнік С.В. Падвальская).
Па абслуговай працы — Галіна Фёдарава (Дыплом 2 ступені, Брожская школа, настаўнік А.Л. Дуброўская); Анастасія Шчасновіч (Дыплом 3 ступені, Варатынская школа, настаўнік Т.Г. Парахневіч); Ганна Лапцева (Дыплом 1 ступені, Осаўская школа, настаўнік Л.А. Раманоўская); Жанна Воранава (Дыплом 2 ступені, Туголіцкая школа, настаўнік І.А. Матвяёнак).
Па тэхнічнай працы — Аляксей Шабалін (Дыплом 3 ступені, Хімоўская школа, настаўнік А.В. Комнатны); Дзмітрый Мурленка (Дыплом 1 ступені, Варатынская школа, настаўнік А.Я. Белазор).
З вынікамі раённай алімпіяды па фізіцы мы пазнаёмім вас у наступным нумары газеты.
Алена КАРПЕНКА.