Темы

У Бабруйскім раёне працягваюць уручаць юбілейныя медалі “75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

У Бабруйскім раёне працягваюць уручаць юбілейныя медалі “75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Устаноўлены юбілейны медаль “75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Адпаведны указ №134 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 красавіка сёлетняга года.

Учора юбілейныя медалі былі ўручаны жыхарам Сычкаўскага і Хімоўскага сельсаветаў — ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, былым вязням фашысцкіх лагераў, засценкаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны. З гэтай нагоды ў Сычкаўскім сельскім клубе была наладжана ўрачыстасць і канцэрт. Медалі разам з віншавальнымі паштоўкамі ад Прэзідэнта Беларусі і старшыні Магілёўскага аблвыканкама з Днем Незалежнасці і 75-годдзем вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў уручылі начальнік аддзела прызыву на ваенную службу Ваеннага камісарыяту г. Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў, маёр Станіслаў Сіманаў, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама Дзмітрый Вяроўкін і адказны сакратар Бабруйскага раённага Савета ветэранаў Валерый Казлоў. Яшчэ частцы ветэранаў медалі былі ўручаны па месцы жыхарства.





Усяго ад пачатку кампаніі па ўручэнні юбілейных медалёў на тэрыторыі раёна ўзнагароды атрымалі 24 чалавекі, кампанія працягваецца.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара. 

Последние новости

Актуально

Завершается подписка на «Трыбуну працы» на 2-е полугодие 2026 года. Не забудьте подписаться на районку!

22 июня 2026
Читать новость
Общество

Нить между поколениями

22 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

У нарыхтоўцы сенажу Бабруйшчына наблізілася да сярэдзіны

22 июня 2026
Читать новость
Культура

Отчетный концерт народного ансамбля танца «Беларусь» сдан на отлично

22 июня 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко: наша память — щит, которым мы сдерживаем агрессию воинствующего реваншизма

22 июня 2026
Читать новость
Актуально

Спортивный разбор, атака дрона, план для армии и агробизнес. Итоги недели Президента

22 июня 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем