Темы

У фотааб’ектыве — «Агракамбінат КХП»

У фотааб’ектыве — «Агракамбінат КХП»

Актыўна вядуцца корманарыхтоўчыя работы на сенажацях філіяла “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”. Для гэтага ў даволі значнай па адлегласці і раскіданасці палёў гаспадарцы маецца пяць касілак: 2 — КПР-9, 2 — “Палессе”-250, яшчэ адна касілка — пераабсталяваны камбайн КЗС-10.

У чацвер сянажную масу нарыхтоўвалі на сенажаці ля вёскі Чырвоны Агарод, звозілі ў траншэю на малочна-таварную ферму Рымаўцы. Сена рыхтавалі непадалёк ад Пабокавічаў на сенажаці ў 51 гектар, складзіравалі на сенавале жывёлагадоўчага комп­лексу Баранавічы. І таго, і другога віду травянога корму гаспадарцы патрабуецца даволі шмат — болей за 23 тысячы тон сенажу, 1200 тон сена і больш за 22 тысячы тон сіласу.

Ці ўдасца занатаваць асноўныя аб’ёмы менавіта з траў — яны на гэтую пару неблагія? Намеснік дырэктара філіяла Мікалай Барысавіч Гертман з адказам на гэтае пытанне асцярожнічае. Прычына — у адсутнасці дастатковай колькасці дажджоў, якіх высокім землям “Агракамбіната” і ў прынцыпе не бывае шмат, а таксама ў тэндэнцыі лета да засушлівасці. Каб разлічваць на кукурузны сілас, пасевы культуры тут сёлета павялічылі на 300 гектараў.
Сянаж у гаспадарцы рыхтуюць выключна традыцыйным спосабам — у траншэю, аднак шукаюць варыянты (сваёй тэхнікі няма), каб занатаваць і па прагрэсіўнай на сёння тэхналогіі — у палімерную абалонку. Сена прэсуюць у круглыя цюкі. Для гэтага маецца не адна адзінка тэхнікі.
Зрэшты, машынна-трактарны парк гаспадаркі працягвае абнаўляцца. Толькі сёлета ў лізінг набываюць 3 “МАЗы” з прычэпамі, 2 трактары “МТЗ-1221”, “Амкадор”, сеялку СПУ-6, а таксама МВТУ-20 для ўнясення мінеральных угнаенняў.
Іншая справа — механізатарскія кад­ры. Іх у “Агракамбінаце” не хапае. У мэтах вырашэння праблемы на час пасяўной, да прыкладу, запрашалі работнікаў “Маслічнага краю”, іншых арганізацый. У гаспадарцы рады кожнаму зацікаўленаму ў выніках працы работніку. З задавальненнем прымуць у калектыў ветурачоў, механізатараў, вадзіцеляў, аператараў машыннага даення, скотнікаў, цялятніц — у тым ліку гара­джан. Для тых, хто мае патрэбу ў жыллі, гатовы прадаставіць і такую магчы­масць.
Разумеючы, што вынікі корманарыхтоўкі нашмат залежаць ад маральнага і матэрыяльнага настрою людзей, у філіяле прадпрымаюць усё магчымае, каб зарад бадзёрасці земляробаў, чый працоўны дзень у гарачую пару пачынаецца а 6-й гадзіне і доўжыцца да позняга вечара, утрымліваўся на планцы не ніжэй за “баявы”. Сістэма аплаты на корманарыхтоўцы распрацавана такім чынам, каб выдатная праца выдатна аплачвалася. Ну а ў якасці маральнага заахвочання — імёны перадавікоў на стэндзе ля галоўнай будыніны агракамбіната ў Гарбацэвічах і — на старонках нашай газеты.
Знаёмцеся!

Адзін з лепшых працаўнікоў “Агракамбіната” — Аляксандр Раманавіч Гаўрыленка на КВК-800 падабраў па стану на чацвер каля 2 тысяч тон зялёнай масы

Васіль Васільевіч Аляксееў на “МТЗ-82” з ПС-12 перавозіць здробненую траву. У гаспадарцы ён зусім нядаўна, але з задачай спраўляецца і робіць гэта, як кажа, з задавальненнем

Сапраўдная асалода назіраць, як за граблямі “ватrake” пад кіраўніцтвам Васіля Іванавіча Фёдарава ўзнікаюць пухнатыя рады з густой травы

Дзмітрый Пятровіч Кунец працуе на УС-250 кпр-9. Тэмпы і якасць работы трымае
высокія, нягледзячы на тое, што менавіта на гэтую тэхніку сеў упершыню

Вадзіцель “МАЗа” Юрый Анатольевіч Лавіцкі заняты ў гаспадарцы на розных справах.
На дзень нашага наведвання — перавозіў сянажную масу да месца складзіравання

Юрый Уладзіміравіч Кузняцоў на “МТЗ-3022” у агрэгаце з ПС-60 перавёз каля адной тысячы тон будучага сенажу

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Матпомощь ко Дню Победы выплачена досрочно – Минтруда

5 мая 2024
Актуально

Лукашенко в храме на Пасху: коль время выбрало нас, давайте сохраним мир и покой

5 мая 2024
Общество

С Днем печати! Поздравление от руководства Бобруйского района

5 мая 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района с Пасхой

5 мая 2024
Общество

Фотофакт: районная ветеранская организация провела акцию “Пасхальный подарок”

4 мая 2024
Актуально

В храмах Бобруйщины проходит освящение пасхальных куличей

4 мая 2024
Происшествия и безопасность

Какие правила безопасности нужно соблюдать в Пасху: советы от МЧС

4 мая 2024
Калейдоскоп

Православная Пасха-2024: история и традиции празднования

4 мая 2024
Человек и природа

Погода на выходные: в ночь на субботу заморозки до -2°С, в воскресенье – дожди, возможны грозы

4 мая 2024
В будущее вместе с нами

Працоўнае лета павінна быць бяспечным

3 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
Культура

В районном Центре культуры прошли конкурсы чтецов и военно-патриотической песни

29 апреля 2024