Темы

Планёрка ў райвыканкаме

Планёрку ў райвыканкаме для кіраўнікоў устаноў і арганізацый раёна, старшынь сельскіх саветаў, а таксама начальнікаў аддзелаў райвыканкама ў гэты панядзелак правяла намеснік старшыні райвыканкама Тамара Рудая. Звяртаючыся да кіраўнікоў, яна завастрыла ўвагу на неабходнасці неадкаладна прадставіць у аддзел эканомікі праграму развіцця арганізацый на наступную пяцігодку. На кантролі, па словах намесніка старшыні, і выплата заработнай платы, якая за лістапад, у сярэднім па раёне, павінна скласці не меней за 300 долараў ЗША. Прычым, выплату апошняй неабходна забяспечыць да 27 снежня. Прысутным было нагадана з усёй адказнасцю падыйсці да выканання прагнозных паказчыкаў за снежань, якія ў многім вызначаць паказчыкі за год.

Робячы справаздачу аб стане сельскагаспадарчых спраў, першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Мікалай Гертман адзначыў, што асноўная ўвага раслінаводаў гэтым часам скіравана на нарыхтоўку і вывазку на палі арганічных угнаенняў. З гэтай мэтай у раёне працуе 6 атрадаў. Праблемы, якія з-за маразоў узніклі на асобных малочна-таварных фермах, вырашаны. Між тым валавы надоў у цэлым па раёне на пачатку тыдня склаў 99 працэнтаў. Шэраг гаспадарак мінулагодняга малака не дасягнулі. Сярод іх філіял “Варатынь” РУП “БЗТДіА”, філіял “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”, УКСП “Саўгас “Кісялевічы”, ААТ “Агракамбінат “Бабруйскі”. Каб выправіць сітуацыю, а выпраўляць яе неабходна абавязкова, павінен быць, па словах Тамары Мікалаеўны, больш жорсткі кантроль за працэсам вытворчасці ў першую чаргу з боку адказных за жывёлагадоўлю спецыялістаў райсельгасхарчу.

Намеснік старшыні райвыканкама Святлана Носава агучыла пераможцаў раённых спаборніцтваў па валейболе і нагадала аб правядзенні спаборніцтваў па шашках, заяўкі для ўдзелу ў якіх неабходна падаць у бліжэйшыя дні. Таксама Святлана Носава акцэнтавала ўвагу прысутных на пытанні падрыхтоўкі да выбараў Прэзідэнта РБ. У прыватнасці было адзначана, што з 3 снежня пачалі працаваць участковыя камісіі. Для агітацыйнай работы кандыдатам у прэзідэнты вызначаны месцы, часцей за ўсё — клубныя ўстановы. На гэтым тыдні пройдзе семінар-вучоба для назіральнікаў.

Асобным пунктам на планёрцы стаяла пытанне асваення суб`ектамі гаспадарання вылучаных на гэты год сродкаў. Крытыцы падвергліся асобныя з сельсаветаў, дзе грошы не асвоены, а работы шмат, і будаўнічыя арганізацыі. Што тычыцца заключэння дагавораў з насельніцтвам на вываз цвёрдых бытавых рэшткаў, то, па словах начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Галіны Міргародскай, на сёння гэтая работа выканана на 95 працэнтаў, а да канца года будзе цалкам завершана.

Аб праведзенай на мінулым тыдні рабоце далажылі на планёрцы прадстаўнікі экалагічнай і санітарнай служб. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Леанід Баркоўскі закрануў пытанне ачысткі дарог ад снегу. Каб не дапусціць нараканняў з боку жыхароў, каб не ўзнікала перабояў з графікам работы аўталавак, іншай тэхнікі, гэтая работа, па словах Леаніда Баркоўскага, павінна быць і адпаведна  наладжана.

Аб учыненых на мінулым тыдні злачынствах і правапарушэннях, а таксама рабоце па іх папярэджанні, далажыў на планёрцы начальнік штаба Бабруйскага РАУС Васіль Арцёмаў. 

Алена КАРПЕНКА.

Планёрка ў райвыканкаме

На планёрцы ў райвыканкаме, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Шалкоўскі, абмеркаванне надзённых праблем па традыцыі пачалося з пытанняў у сельскай гаспадарцы. 

Як далажыў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Валерый Сяргейчык, палявыя работы ў раёне завершаны. Пры гэтым план падняцця зябліва ў цэлым па раёне перавыкананы (121 працэнт ад задання). У глебу да самага снегу ўносіліся калійныя ўгнаенні і арганіка. Цяпер асноўная ўвага скіравана на нарыхтоўку і вывазку на палі арганічных угнаенняў. Актыўна вядуцца работы па падрыхтоўцы насення да будучай сяўбы. Насенне ярыны, па словах Валерыя Сяргейчыка, згодна плану будзе падрыхтавана да 1 снежня, насенне траў — да пачатку студзеня. Міхаіл Шалкоўскі, пры гэтым, звярнуў увагу на неабходнасць адказнага падыходу да адбору насення ярыны, якое, па словах кіраўніка раёна, павінна быць толькі якасным. Што тычыцца вытворчасці малака, то валавы надой на пачатак тыдня ў цэлым па раёне на ўзроўні мінулага года. Між тым, як было адзначана, шэраг гаспадарак дапусцілі зніжэнне надояў, у той час як аб’ектыўныя прычыны гэтага (у філіяле “Варатынь” РУП БЗТДіА”, СВК “Калгас імя Дзяржынскага”) адсутнічаюць.

Намеснік старшыні райвыканкама Тамара Рудая нагадала кіраўнікам прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый аб неабходнасці прадставіць у аддзел эканомікі інфармацыю аб выкананні апошнімі плану платных паслуг і прыцягненні інвестыцый за апошні месяц. Было адзначана, што на кантролі гэтым часам — плата за энерганосьбіты і правядзенне аўкцыёнаў па продажы нерухомасці.

Аб рабоце, якая праводзіцца ў раёне па падрыхтоўцы да выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, далажыла на планёрцы намеснік старшыні райвыканкама Святлана Носава. У прыватнасці было адзначана, што праводзяцца ўсе намечаныя мерапрыемствы. Ужо 3 снежня пачнуць працаваць участковыя камісіі, на ўчастках для галасавання будуць размешчаны спісы выбаршчыкаў. На гэтым тыдні на базе Глушанскага ўчастка будзе наладжаны трэнінг са старшынямі ўчастковых камісій па арганізацыі і правядзенні выбараў.

Таксама Святлана Носава заакцэнтавала ўвагу кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў на правядзенні 3 снежня Сусветнага дня інвалідаў і папрасіла не пакінуць без увагі людзей з абмежаванымі магчымасцямі, ветэранаў вытворчасці, калі такія маюцца.

Аб планах будаўніцтва жылля на будучы год і ходзе работ па рамонту і рэканструкцыі клубных устаноў у Варатыні і Осава паведаміў начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Віктар Кондрат. З яго слоў, работы па рэканструкцыі дамоў культуры — ў стадыі завяршэння.

Аб стане злачыннасці на тэрыторыі раёна, учыненых на мінулым тыдні правапарушэннях і злачынствах, а таксама рабоце міліцыі па іх папярэджанні далажыў на планёрцы начальнік Бабруйскага РАУС Сяргей Ільін. Як стала вядома, асноўную колькасць злачынстваў (7 з 10-ці) па-ранейшаму складаюць крадзяжы, прычым, уласнай маёмасці. 

Не абыйшлі на планёрцы і пытанне добраўпарадкавання і навядзення парадку на зямлі. Аб рабоце, праведзенай у гэтым накірунку, і праблемных пытаннях далажылі старшыня раённага Савета дэпутатаў Леанід Баркоўскі, галоўны санітарны ўрач раёна і г. Бабруйска Валянціна Парахневіч, а таксама начальнік Бабруйскай горрайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя  Мікалай Грашчанкоў.

Па-ранейшаму актуальным, па словах старшыні райвыканкама, застаецца пытанне рэгулявання вулічнага асвятлення. Кантроль над тым, калі ўключаецца і адключаецца ў населеных пунктах святло, павінны весці старшыні сельсаветаў. 

 Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Не драником единым, или Как в Беларуси развивают гастрономический туризм

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия пройдет в Могилевской области 9 декабря

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Изменения в процедуре госрегистрации и учета транспорта. Рассказываем о новшествах

5 декабря 2025
Читать новость
Актуально

ВНИМАНИЕ АКЦИЯ! Со 2 декабря открыта подписка на «районку» на 1-е полугодие 2026 года по сниженной цене

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Помощь людям с инвалидностью — дело нужное, благородное 

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем