Темы

Крэатыўна спраграмавалі

Крэатыўна спраграмавалі

Сталі вядомы вынікі Міжнароднага конкурсу па крэатыўным праграмаванні Scratch.

Удзел у ім прынялі дзве вучаніцы Варатынскай сярэдняй школы: 3-класніца Ксенія Зубовіч з агучанай аніміраванай гісторыяй “Баран, які не ведаў правілаў дарожнага руху” (узнагароджана дыпломам 2-й ступені), і 5-класніца Вера Бабкова з віктарынай “Падарожнічай па Беларусі” (дыплом 3-й ступені).

Навуковым кіраўніком і ў Ксеніі, і ў Веры была настаўнік інфарматыкі Вольга Анатольеўна Счасновіч.

Перамогі ў Міжнародным конкурсе

3 мая ў сталічнай гімназіі №174 прайшла штогодная, сёлета — 11-я, міжнародная навукова-практычная канферэнцыя па тэме “Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў у гістарычнай памяці савецкага народа”.

Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі вучні нашага раёна, у прыватнасці Брожскай СШ і Міхалёўскага ВПК “Дз/сад-СШ”. І не безвынікова. Навучэнка 11 класа Грышчанка Дзіяна з Брожскай СШ узнагароджана дыпломам 2-й ступені (навуковы кіраўнік — настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Ю.У. Фе­дзяніна), а 9-класніца Міхалёўскага ВПК Альбіна Цэд — граматай за выніковы ўдзел (навуковы кіраўнік Т.В. Кандрацьева).

Зрэшты, вучні Тамары Васільеўны, як паведамілі ў раённым Вучэбна-метадычным кабінеце, кожны год удзельнічаюць у конкурсах міжнароднага і абласнога ўзроўняў па тэме Вялікай Айчыннай вайны, арганізацыі падпольнага і партызанскага руху на тэрыторыі Бабруйшчыны.

Адзначана дыпломам 1-й ступені

Дзевяцікласніца Альбіна Цэд з Міхалёўскага ВПК “Дз/сад-СШ” і яе навуковы кіраўнік Тамара Васільеўна Кандрацьева ўчора прынялі ўдзел у яшчэ адной Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі даследчых работ навучэнцаў на тэму “Аперацыя “Баграціён” — Пралог Вялікай Перамогі”, якая прайшла на базе Беларуска-расійскага ўніверсітэту ў Магілёве.

А сёння мы з прыемнасцю паведамляем, што па выніках канферэнцыі раённая школьніца ўдастоена Дыплома 1 ступені. Тэма работы Альбіны — “Салдаты стальных магістраляў” (дыверсійная дзейнасць падпольшчыкаў і партызан на чыгуначных пуцях Баб­руйскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны).

Алена КАРПЕНКА. Фота са школьнага архіву.

Последние новости

Общество

30 июля в Могилевской области пройдет бесплатный профсоюзный правовой прием

22 июля 2026
Читать новость
Ваше здоровье

Бобруйский зональный центр гигиены призывает проверить грибы и ягоды на радиацию

22 июля 2026
Читать новость
Человек и природа

Прогноз погоды на 22 июля: температура воздуха продолжит снижаться, местами дожди

22 июля 2026
Читать новость
Официально

В Беларуси утверждена новая схема доставки сельхозорганизациям дизтоплива

21 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Золотая страда на Бобруйщине: урочище Токари встречает хлеборобов!

21 июля 2026
Читать новость
Общество

Чтобы специалисты, прибывающие на первое рабочее место, чувствовали себя комфортно

21 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем