Темы

Каб не здарылася бяды…

Каб не здарылася бяды…

… штомесяц мабільная група пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Таццяны Варанко ў складзе прадстаўнікоў Бабруйскага міжраённага аддзела абласнога ўпраўлення Дэпартамента інспекцыі працы, Бабруйскага аддзела абласнога ўпраўлення Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці МНС РБ, міжраённага аддзялення Дзяржаўнага энергетычнага і газавага нагляду, Бабруйскага гаррайаддзела па НС, занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, прафсаюзаў, аддзелаў райвыканкама наведваецца ў раённыя арганізацыі, каб аказаць ім практычную і метадычную дапамогу ў забеспячэнні выканання заканадаўства аб ахове працы.

На днях зацікаўленыя службы пабывалі ў Бабруйскім сельскагаспадарчым адзяленні ПВУП “Калінкавіцкая зверагаспадарка” Бел­каапсаюза, наведалі рамонтна-механічную майстэрню і малочна-таварную ферму в. Слабада Баб­руйскага ААТ “Аграмашсервіс”, рамонтна-механічныя майстэрні ААТ “Міхалёўская Ніва” і СВК “Гігант”, а таксама малочна-таварны комплекс вытворчага кааператыва ў М. Бортніках.

— Неабходнасць у правя­дзенні такога роду мерапрыемстваў відавочная, — адзначыла Таццяна Варанко. — У час выяўленыя парушэнні патрабаванняў аховы працы папярэджваюць калецтвы і смяротныя выпадкі на вытворчасці — праблема стаіць надзвы­чай востра ў краіне.

На вышэйзгаданых аб’ектах звярталася ўвага на чысціню і парадак, выкананне правілаў пастаноўкі тэхнікі на рамонт, правілаў эксплуатацыі і захоўвання электраабсталявання, ацяпляльных прыбораў, наяўнасць і гатоўнасць да эксплуатацыі прадметаў па тушэнні пажараў, выкарыстанне работнікамі спецадзення, правядзенне з імі інструктажоў. З улікам таго, што пераважную частку аб’ектаў мабільная група наведвае не ўпершыню, правяралася выкананне раней выдадзеных рэкамендацый, у асаблівасці тых, што не патрабавалі значных фінансавых затрат.

І калі на аб’ектах таго ж “Гіганта” парушэнняў заканадаўства аховы працы амаль не выяўлена, то да астатніх меўся шэраг пытанняў. У прыватнасці, на тэрыторыі зверагаспадаркі была не зачынена шчытамі назіральная яма ў памяшканні для рамонту і абслугоўвання транспартных сродкаў, выкарыстоўваецца драўляная лес­віца, стан якой не адпавядаў нормам заканадаўства, прычэпы да трактароў стаялі на драўляных калодках замест спецыяльных прыстасаваняў — казялкоў з абазначанай дапушчальнай вагой. На мехдвары в. Слабада адсутнічала ўпора ў варотах майстэрні, не абмежаваны доступ у назіральную яму, казялкі пад калёсамі тэхнікі без абазначанай да­­пу­шчальнай вагі. Прыкладна такія ж парушэнні на мехдвары “Міхалёўскай Нівы”.

Хочацца адзначыць, што кожная норма і кожнае патрабаванне аховы працы “напісаны крывёю”, таму любое прамаруджванне ў пазбаўленні ад недапрацовак выклікае як мінімум непаразуменне. Як максімум — здольна прывесці да бяды. Каб апошняга не здарылася, а парушэнні своечасова выяўляліся і ліквідаваліся, і працуе мабільная група па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі арганізацыям раёна.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С 1 января 2026 года в Беларуси вступают новые правила работы с книгой замечаний и предложений

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С трудовым коллективом Бобруйского лесхоза говорили о коррупции

5 декабря 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем