Темы

Папярэдзіць хваробу прафілактыкай

Папярэдзіць хваробу прафілактыкай

У сувязі з тым, што цалкам выкараніць такую напастку для свінаводчай вытворчасці, як афрыканская чума свіней (АЧС), пакуль не ўдалося — хвароба нагадвае пра сябе то ў адным, то ў другім рэгіёне блізкага і далёкага замежжа — насцярожа­насць у адносінах яе працягвае заставацца і ў Беларусі. А гэта значыць — і работнікі жывёлагадоўчых ферм, і вяскоўцы нашага раёна, якія займаюцца раз‑­вядзеннем свіней ва ўласных гаспадарках, павінны ведаць і строга прытрымлівацца мер перасцярогі. Што гэта за меры, на старонках “раёнкі” расказвалася неаднойчы. Між тым, лічым сваім абавязкам дадзеную інфармацыю нагадаць яшчэ раз.

Нягледзячы на тое, што для здароўя непасрэдна чалавека АЧС небяспекі не ўяўляе, захворванне нясе шмат непрыемнасцяў для жывёлагадоўлі: здольна прыводзіць да гібелі выключна ўсіх свіней. Спыніць вірус можна толькі жорсткімі каранціннымі мерапрыемствамі, што зноў жа прыводзіць да вялікіх эканамічных страт. Падчас узнікнення афрыканскай чумы свіней усю жывёлу забі­ваюць, трупы ліквідуюць, свінагадоўчыя памяшканні і абсталяванне
дэзінфіцыруюць.

Спосабы заражэння жывёлы

Свінні пачынаюць хварэць галоўным чынам падчас ужывання заражанага вірусам корму. Інфіцыраванне магчыма таксама праз органы дыхання, пашко­джаную скуру і пакусы заражаных кляшчоў-пераносчыкаў. Вірус распаўсюджваецца жывёламі-вірусанос­чыкамі, у тым ліку тымі, што знахо­дзяцца ў інкубацыйным перыядзе, а таксама праз розныя інфіцыраваныя аб’екты.

Асаблівую небяспеку ўяўляюць прадукты забою заражаных свіней: мяса, мясапрадукты, кроў, сала, косці, скура і г. д. Адной з прычын хваробы з’яўляюцца інфіцыраваныя харчовыя адходы, якія выкарыстоўваюцца ў якасці корму без дастатковай праваркі. Здаровая жывёла заражаецца пры сумесным утрыманні з хворай і вірусаносчыкамі, а таксама падчас знаходжання ў інфіцыраваных памяшканнях і транспартных сродках. Вірус могуць таксама распаўсюджваць людзі, хатняя і дзікая жывёла, насякомыя, грызуны, якія знаходзіліся на інфіцыраванай тэрыторыі.

Меры па недапушчэнні хваробы

Нельга дапускаць наведвання ўласных падсобных гаспадарак іншымі грамадзянамі, неабходна ўтрымліваць пагалоўе ў зачыненых памяшканнях, не дапускаць вольнага выгулу свіней, право­дзіць змену верхняга адзення і абутку пасля наведвання лясных угоддзяў, апрацоўваць свіней і памяшканні для іх утрымання ад крывасмокаў (кляшчэй, вошай і інш.), пастаянна весці барацьбу з грызунамі. Абавязкова тэрмічна апрацоўваць харчовыя адходы і корм для жывёлы, набываць грануляваны камбікорм толькі айчыннай вытворчасці ў спецыялізаваных гандлёвых кропках, не завозіць свіней без пагаднення з дзяржаўнай ветэрынарнай службай раёна з іншых тэрыторый. Абавязкова і неадкладна паведамляць пра ўсе выпадкі захворвання свіней спецыялістам дзяржаўнай райветслужбы па тэлефонах 47-34-02, 47-34-07.

У выпадку падзяжу жывёлы неабходна тэрмінова паведаміць пра гэта ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган і работнікам раённай ветстанцыі для выяўлення прычын апошняга. Тым, хто працуе на свінагадоўчых прадпрыемствах і займаецца паляваннем, у мэтах недапушчэння магчымага заносу вірусу на тэрыторыю арганізацыі, забараняецца паляванне на дзіка.

За невыкананне ветэрынарных правілаў, якія датычацца пагрозы ўзнікнення АЧС, пра­ду­­г­леджа­на не толькі адміністрацыйная, але і крымінальная адказнасць.

Падрыхтавала Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

30 апреля 2024
Образование

Изменились сроки подачи заявлений для поступления в 10-й класс школ и гимназий

30 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Судьба героя. Рассказ о жизни, боевом пути и герои­ческой гибели нашего земляка

30 апреля 2024
Общество

Прэзідыум райсавета дэпутатаў абмеркаваў актуальныя пытанні

30 апреля 2024
Актуально

“Работать надо по-военному, день и ночь”. Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Происшествия и безопасность

“Белтелеком” предупреждает о фактах мошенничества

30 апреля 2024
Актуально

“Надо мобилизоваться”. Лукашенко требует искоренять бесхозяйственность на земле

30 апреля 2024
Человек и природа

«Радуница без пластика» — акция, к которой может присоединиться каждый

30 апреля 2024
Общество

Обучение по профессиям, востребованным на рынке труда

30 апреля 2024
Человек и природа

До +25°С будет сегодня в Беларуси

30 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024