Темы

Не прапусціць важнага

Не прапусціць важнага

Раённыя гаспадаркі пачалі сеяць кукурузу. У мэтах нагадаць пра тэхналагічныя патрабаванні да сяўбы менавіта на зерне — задача стаіць прытрымлівацца апошняга нават у дробязях — на базе філіяла “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” у мінулую пятніцу прайшоў куставы семінар-нарада на гэтую тэму.

Арганізатарам мерапрыемства выступіў саветнік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Барыс Клешчукевіч, удзел прынялі намеснікі начальнікаў па раслінаводстве і механізацыі Бабруйскага, Глускага, Кіраўскага, Асіповіцкага, Клічаўскага і Быхаўскага райсельгасхарчаў, галоўныя аграномы і галоўныя інжынеры сельгас­арганізацый.

На полі паблізу пасёлка Леніна ўдзельнікам яшчэ раз нагадалі пра асаблівасці падрыхтоўкі глебы пад сяўбу кукурузы на зерне, нормы высейвання насення, яго раскладку, глыбіню заладкі, іншыя тэхналагічныя моманты, здольныя прывесці да максімальна высокай ураджайнасці культуры. Якаў Яроцкі, кандыдат тэхнічных навук, дырэктар цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама, як заўжды, у дэталях распавёў і паказаў, як павінна быць настроена сеялка, якімі тэхнічнымі патрабаваннямі нельга грэбаваць.

Падчас пасяджэння ў Гарбацэвіцкім сельскім Доме культуры прадстаўнікі кампаніі “ЗемлякоФФ” распавялі пра прымяненне сродкаў аховы раслін на працягу росту кукурузы. Звярнулі ўвагу на асаблівасці догляду культуры прымяняльна да ўмоў сёлетняга года.


Па стане на раніцу ўчарашняга дня ў раёне было пасеяна 1000 га кукурузы на зялёны корм і зерне з 6800 га запланаваных.

— Час для сяўбы культуры аптымальны, — адзначыла начальнік вытворчага аддзела райсельгасхарчу Жана Жукоўская. — Дажджоў няма, таму пастаўлена задача сяўбу паскорыць: выкарыстаць наяўную ў глебе вільгаць. Болей таго, рэкамендацыя тэхнолагаў і вучоных — сеяць так, каб зярноўка сутыкалася з вільготным слоем глебы.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

В будущее вместе с нами

Объявлены победители республиканского конкурса «SUPERПРОФИ-2025»

6 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Поздравление руководства Бобруйского района с Днем страховых работников

6 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

 До +7°С ожидается в Беларуси 6 декабря

6 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем