Темы

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

«Чаму шукаеце жывога спаміж памерлымі? Яго тут няма, Ён уваскрос!»
(Ян 24, 5)

Дарагія браты і сёстры!

Зноў мы чуем радасны вокліч “Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!”. Зноў мы радуемся вялікай перамозе нашага Пана над уладай смерці. Зноў перажываем Пасху Хрыста і просім Уваскрослага Госпада блаславіць нас, нашыя сем’і і нашу краіну.

Анёл звяртаецца да жанчын, якія засмучаныя стаяць ля магілы, і пытаецца, чаму шукаюць Жывога спаміж памерлымі. Нам сапраўды цяжка знайсці Бога сярод суму і роспачы, цяжка ўбачыць Яго прысутнасць, калі нашы сэрцы перапоўненыя песімізмам і крыўдамі, калі мы занадта моцна трымаемся сваіх расчараванняў. Хрыстос Уваскрослы хоча ўнесці ў нашае жыццё надзею і радасць, спадзяванне на новыя перамогі і дасягненні.

Даверым жа нашае жыццё і ўсё, што перапаўняе нашае сэрца, Уваскросламу Пану. Добрых святаў Пасхі, няхай яны стануць для вас сапраўднаю сустрэчаю з Уваскрослым Хрыстом! Будзьма ж лю­дзьмі велікоднай радасці!

Ксёндз Андрэй Яркавец, пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску.

Расклад святочных набажэнстваў Трыдыума Пасхальнага

21 красавіка, Вялікодная Нядзеля:
7.00, 17.00 — Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана.
22 красавіка, Вялікодны панядзелак:
9.00, 18.00 — Святая Імша.

Последние новости

Общество

Прямая телефонная линия пройдет в Могилевской области 9 декабря

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Изменения в процедуре госрегистрации и учета транспорта. Рассказываем о новшествах

5 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

В профессиональное будущее

5 декабря 2025
Читать новость
Актуально

ВНИМАНИЕ АКЦИЯ! Со 2 декабря открыта подписка на «районку» на 1-е полугодие 2026 года по сниженной цене

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Помощь людям с инвалидностью — дело нужное, благородное 

5 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Делегат ВНС Виталий Сидюк провел встречу с трудовым коллективом социального пансионата «Каменка»

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем