У фотааб’ектыве — ААТ “Саўгас Кісялевічы”

У гаспадарцы на гэты час вядзецца ўвесь комплекс веснавых палявых работ: падрыхтоўка глебы пад сяўбу ярыны, сяўба аўсу, унясенне арганікі, падкормка азімай збажыны.
На дзень нашага наведвання работы вяліся непадалёк ад аг. Леніна.
На фота ўверсе: Механізатар Уладзімір Анатольевіч Бубіч заняты падкормкай азімых збожжавых культур. Разам з ім гэтым відам работ займаюцца Уладзімір Іванавіч Бебчык (падвозіць азотныя мінеральныя ўгнаенні да месца засыпкі), брыгадзір паляводчай брыгады Кацярына Сяргееўна Кантаева і палявод Марыя Васільеўна Капусціна. Дзяўчаты ажыццяўляюць пагрузку ўгнаенняў.

Непасрэдна сяўбой займаецца Аліхан Даквахавіч Кантаеў. Яго новенькі, набыты да сёлетняй сяўбы, высокавытворчы трактар “МТЗ-3522” задае тон другім палявым работам. 
Узворванне глебы — на Яўгену Валер’евічу Лапаніку. Ён кіруе новенькім энерганасычаным “Беларусам-3522” у звязцы з глебаапрацоўчым плугам 8-40. 
Рудзянок Руслан Генадзьевіч заняты на культывацыі глебы.
Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.


