Темы

Выплата зарплаты, павелічэнне закупачных цэн на малако… З чым звярталіся жыхары Бабруйшчыны да кіраўніка дзяржавы

Выплата зарплаты,  павелічэнне закупачных цэн на малако… З чым звярталіся жыхары  Бабруйшчыны да кіраўніка  дзяржавы

Сярод пытанняў, якія паступілі ад насельніцтва нашай краіны падчас “Вялікай размовы з Прэзідэнтам” — сустрэча А. Лукашэнкі з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці адбылася 1 сакавіка — і два пытанні ад жыхароў нашага раёна.

У прыватнасці, шматдзетная маці з аг. Кавалі паскардзілася на недобрасумленны падыход мясцовага сельгаспрадпрыемства да выплаты заробку працаўнікам і дзяржаўнай дапамогі на дзяцей і папрасіла Прэзідэнта пасадзейнічаць у вырашэнні праблемы.

Як стала вядома, жанчына знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе дзіцяці да трох год, на яе выхаванні знаходзяцца чацвёра непаўналетніх. Акрамя дзяржаўнай дапамогі на іх (у тым ліку на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 год), грамадзянка атрымлівае аліменты ад мужа — працаўніка ААТ “Неўскі-Агра”. З улікам таго што і мужавы выплаты, і дзяржаўную дапамогу на дзяцей жанчыне выплачвае мясцовая гаспадарка (па месцы працы заяўляльніцы), зразумела, што любое парушэнне тэрмінаў выплаты грошай там негатыўна адбіваецца на планаванні сямейнага бюджэту.

Пасля вывучэння сітуацыі стала вядома, што тэрмін выплаты заробку ў ААТ “Неўскі-Агра”, згодна з дагаворам, устаноўлены не пазней 30 чысла месяца, наступнага за справаздачным. У парушэнне артыкула 73 ПК і пункта 3.16 калектыўнага дагавору таварыства заробная плата за снежань 2018 года работнікам гаспадаркі была цалкам выплачана 31 студзеня. Заробак за студзень 2019 года — ва ўстаноўленыя тэрміны. У мінулым годзе, як сведчаць статыстычныя дадзеныя, пратэрмінаваная запазычанасць па выплаце заробнай платы ў таварыстве была дапушчана адзін раз — па стане на 1 мая (пагашана 4 мая). Тэрмінаў несвоечасовай выплаты дзяржаўных дапамог у ААТ “Неўскі-Агра” ні ў 2018 годзе, ні з пачатку бягучага года ўстаноўлена не было.

Яшчэ адно пытанне паступіла ад жыхаркі аг. Леніна. Жанчыну цікавіць, калі плануецца павелічэнне закупачнай цаны на малако для насельніцтва.

Заяўляльніцы патлумачана, што гэтым часам дзяржаўнае рэгуляванне цэн на малако-сыравіну, якое закупляецца перапрацоўчымі арганізацыямі, не ажыццяўляецца. Пры гэтым закупачныя цэны на малако-сыравіну, у тым ліку якое закупляецца ад насельніцтва, устанаўліваюцца сыходзячы з попыту і прапановы ва ўмовах свабоднай канкурэнцыі.

У прыватнасці, ААТ “Бабушкина крынка” — кіруючая кампанія холдынгу “Магілёўская малочная кампанія “Бабушкина крынка” ўстаноўлена закупачная цана на малако, якое закупляецца ад насельніцтва, у памеры 495,0 рублёў за 1 тону без падатку на даданую вартасць. ААТ “Молочные горки” ўстаноўлена закупачная цана на малако, якое закупляецца ад насельніцтва, у памеры 500,0 рублёў за 1 тону без падатку на даданую вартасць.

У мэтах дасягнення роўных эканамічных умоў гаспадарання ў Магілёўскай вобласці з іншымі рэгіёнамі краіны і фарміравання канкурэнтных цэн на малако-сыравіну, малакоперапрацоўчымі арганізацыямі вобласці прымаюцца рашэнні аб павелічэнні закупачных цэн на малако-сыравіну з улікам паказчыкаў эфектыўнасці работы арганізацый.

Падрыхтавала Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Актуально

Рыбные места, фактор Санчеса и субботник в музее. Итоги недели Президента

20 апреля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на неделю с 20 по 26 апреля для всех знаков зодиака

20 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 20 апреля в Могилевской области

20 апреля 2026
Читать новость
Культура

В Бобруйском районном Центре культуры прошли конкурсы военно-патриотической песни и чтецов

19 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Итог совместного распития спиртного супругами: лечение одному, лишение свободы – другому

19 апреля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Реестр производителей кормов и кормовых добавок для сельхозживотных появится в Беларуси 

19 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем