Темы

Грэе душу водар веснавога ворыва

Грэе душу водар веснавога ворыва

Болей за 20 трактароў пад кіраў­ніцтвам найбольш вопытных механізатараў раёна заняты ў гэтыя дні на ўзворванні палёў пад сяўбу ярыны. Праўда, і клінок пад веснавое ворыва немалы — прыкладна 12 тысяч га. Па стане на ўчарашнюю раніцу, як паведамілі ў райсельгасхарчы, было заарана каля 2-х тысяч га, так што пры­й­дзецца парупіцца.

У філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” прыступілі да закладкі шматгадовай культурнай пашы — работы вядуцца ў раёне в. Савічы. Там жа, а таксама ў СВК “Гігант”, дзе ўзворванне цалкам было праведзена з восені, займаюцца культывацыяй глебы.
Увага ў гэтыя дні, вядома ж, і да насення. У гаспадарках набыва­юць неабходную пратруту, заключаюць дамовы на набыццё эліты збожжавых і зернебабовых культур. На гэты час заключаны яны на 71 тону такога насення.

Клапоцяцца ў сельгасарганізацыях і пра насенне траў, у тым ліку для абнаўлення пашы. Філіял “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”, да прыкладу, заключыў дамову на пастаўку 7 тон сямікампанентнай травяной сумясі, якую збіраюцца выкарыстаць для закладкі шматгадовай культурнай пашы.

Не застаюцца без увагі яблыневыя сады. У ААТ “Неўскі-Агра” і “Міхалёўская Ніва”, дзе яны маюцца, займаюцца веснавой абрэзкай дрэўцаў. Таксама пастаўлена задача раскарчаваць старыя сады, каб занятую пад іх зямлю — у асноўным урадлівую — уключыць у севаабарот. Гэтая работа, па словах начальніка вытворчага аддзела райсельгасхарчу Жаны Жукоўскай, павінна быць праведзена да пачатку красавіка.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Культура

В торжественном открытии Дня белорусской письменности в Костюковичах примут участие около 600 артистов

5 сентября 2026
Читать новость
Общество

День белорусской письменности: история праздника

5 сентября 2026
Читать новость
Общество

Уважаемые участники и гости праздника!

5 сентября 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 5 сентября: сильный ветер, местами дожди

5 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Зеленый вайб. На Бобруйщине полным ходом идет уборка кукурузы

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ усилила контроль на дорогах района в выходные

4 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем