Темы

МТФ “Савічы”: іх калектыву многае па плячы

МТФ “Савічы”:  іх калектыву многае па плячы

Сярод калектываў ферм па вырошчванні буйной рагатай жывёлы пераможцам прызнаны калектыў малочна-таварнай фермы “Савічы” філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”.

Пра ферму і дасягненні яе работнікаў мы неаднойчы пісалі. З мінулага снежня тут перамены — калектыў узначаліла новая загадчыца, доб­ра вядомая чытачам “раёнкі” Вольга Аляксандраўна Шкра­дзюк, неаднаразовая пераможца раённага спаборніцтва ў намінацыі “Лепшая маладая даярка”.

З маленства прывучаная да сельскагаспадарчай працы, прайшоўшы на гэтай жа ферме школу прафесійнага майстэрства, Вольга выбудоўвае адносіны ў калектыве так, каб працягнуць слаўную традыцыю папярэдніцы, Тамары Пятроўны Дудаль (жанчына пайшла на заслужаны адпачынак) — дасягаць высокіх вытворчых вынікаў.
Сёння на МТФ “Савічы” ўтрымліваецца 384 галавы дойнага статку і 300 — маладняку да шасці месяцаў. Абслугоўваюць гэтую немалую гаспадарку шэсць даярак, пяць жывёлаводаў, чатыры цялятніцы, тры слесары і столькі ж вартаўнікоў.

“Заробак кожнага залежыць ад яго асабістага ўнёску, —
адзначае Вольга Шкрадзюк. — Ведаючы гэта, людзі працуюць на сумленне — каб і сабе добра, і гаспадарцы карысць”.

За 2018 год на адну рагулю тут надаілі 4868 кг малака, пераўзыйшоўшы (+57 кг) мінулагодні паказчык.

Самым сур’ёзным чынам ставяцца работнікі і спецыялісты МТФ “Савічы” да догляду маладняку буйной рагатай жывёлы, строга прытрымліваюцца ў гэтым тэхналогій. З адказнасцю падыходзяць да рацыёнаў кармлення, іншых важных патрабаванняў, пільна сочаць за станам здароўя жывёлы. Ад гэтага маюць і нядрэнныя вынікі — сярэднесутачныя прывагі за год склалі 702 г (+19 г).

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет.

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем