Темы

Женщины Бобруйского района: матери, труженицы, активистки

Женщины Бобруйского района: матери, труженицы, активистки

Несмотря на мнения многих представителей и того, и другого пола о том, что, как и прежде, мужчина «добывает», а женщина сидит дома, воспитывая любимое чадо и создавая уютную атмосферу для мужа, все же большинство современных женщин успешно совмещают роли домохозяйки и труженицы. Для героинь сегодняшних публикаций работа — это часть жизни, это свобода, это удовольствие. Они твердо стоят на ногах, умеют радоваться каждому дню. И все это благодаря активной жизненной позиции, неутомимой энергии и оптимизму.

Валянціна Найдун: “Без кветак і падарункаў родныя не пакідаюць”

З Валянцінай Найдун (на фота першая ў ніжнім радзе), загадчыцай Туголіцкага фельчарска-акушэрскага пункта, мы звязаліся па двух прычынах. Першая — надыходзячае свята жанчын. Другая — калектыў, які гераіня аповеду на працягу немалога часу ўзначальвае, па выніках абласнога агляду-конкурсу ў сваёй групе за высокія паказчыкі, якасць і культуру медабслугоўвання насельніцтва ў лютым ўдастоены ўзнагароды — 2-га месца — Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама і абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя. А 2-га сакавіка, падчас урачыстасці ў гонар перадавікоў народнай гаспадаркі раёна, аб’яўлены пераможцам спаборніцтва па выніках года сярод ФАПаў.

Зрэшты, апошняга калектыў дасягае не ўпершыню: пераможцамі ў раённым прафесійным спаборніцтве туголіцкія медыкі былі і ў 2016, і ў 2017 гадах.

Калектыў ФАПа невялікі і зладжаны. Акрамя загадчыцы, медпаслугі жыхарам пасёлка і навакольных вёсак аказваюць патранажная медсястра Ірына Ткачэнка, зубны ўрач Алена Лапа, акушэрка Таццяна Логінава і санітарка Вольга Правасуд.

— Кожны на сваім працоўным месцы імкнемся рабіць усё для таго, каб нашыя пацыенты былі задаволены якасцю медпаслуг, — дзеліцца Валянціна Найдун. — Акрамя прыёму хворых на ФАПе, праводзім дыспансерызацыю насельніцтва, робім агляды жанчын, дзяцей, абслугоўваем пацыентаў па месцы жыхарства, вя­дзем вялікую тлумачальна-­асветніцкую работу, накіраваную на прафілактыку хранічных захворванняў у сельскіх жыхароў, на прывіццё ім здаровага ладу жыцця.

Што да Валянціны Васільеўны-жанчыны — а напярэдадні 8 Сакавіка хочацца паказаць яе менавіта з гэтага боку — то кожны, хто знаёмы з сям’ёй Найдун, абавязкова ўкажа на такія якасці гаспадыні, як чуласць, пяшчота, клапатлівасць, дабрыня. Тым болей, што накіраваць шквал любові і турбот маёй суразмоўцы ёсць на каго. У акружэнні шэраг мужчын — муж Аляксандр Іванавіч, з якім у ладзе і згодзе пражылі вось ужо 30 год, свёкар, сын, двое ўнукаў. Але ж і сама Валянціна Васільеўна ўзамен атрымлівае дастаткова — родныя любяць і цэняць яе! Да жаночага свята і з нагоды іншых сямейных дат штогод задорваюць любімую жонку, матулю і бабулю падарункамі, дапамагаюць у хатніх справах, дзеляцца вялікімі і маленькімі дасягненнямі.

Прыгожая жанчына і выдатны арганізатар

На працягу вось ужо трох год калектыў малочна-таварнай фермы в. Багушоўка філіяла “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” — пераможцу раённага спаборніцтва па выніках 2018 года ў намінацыі “Сярод калектываў малочна-таварных ферм” — узначальвае Таццяна Іванаўна Фясюк, сумленны і адказны работнік, выдатны арганізатар і надзвычай абаяльная жанчына.

Дзякуючы ў першую чаргу яе стаўленню да працоўных абавязкаў, калектыў фермы функцыянуе як адзінае зладжанае звяно, дзе пануюць давер, узаемавыручка і ўзаемапавага. Прынцыповы падыход
да ўскладзеных абавязкаў загадчыцы фермы, памножаны на працавітасць работнікаў, даюць магчымасць калектыву МТФ не першы год трымаць лідарскую пазіцыю ў сваёй катэгорыі.

Сёння на ферме ўтрымліваецца 217 кароў, якіх абслугоўваюць 13 чалавек, у тым ліку пяць аператараў машыннага даення: Алена Гена­дзьеўна Рулеўская, Наталля Сяргееўна Папова, Дар’я Уладзіміраўна Казырэўская, Ганна Міхайлаўна Сахоўская і Алена Якаўлеўна Барысава. Менавіта ад гэтых цудоўных жанчын залежыць якасць і колькасць надоенага малака, а ў выніку — заробак калектыву. Усведамляючы гэта, працаўніцы МТФ імкнуцца рабіць усё магчымае, каб апраўдаць спадзяванні гаспадаркі і калег. І гэта, як бачым, у іх добра атрымліваецца. У 2018 годзе тут надаілі 1128 тон малака, ад адной рагулі ў сярэднім атрымалі па 5201 кг ці 102% у параўнанні да папярэдняга года. І гэта не мяжа — сёлета тут збіраюцца павялічыць дасягнутыя надоі.

Сама Таццяна Фясюк, каб апошняга дасягнуць, з раніцы да позняга вечара жыве клопатамі калектыву. І дзень 8 Сакавіка, як прызнаецца, у яе болей суадносіцца з работай, чым з сямейнай урачыстасцю. Піццё гарбаты ў гэты дзень, якое калектыў штодня наладжвае падчас непрацяглых працоўных перапынкаў, набывае святочнае адценне: са смакотамі, абменьваннем невялічкімі падарункамі.

Праўда, гэта не значыць, што Таццяну Іванаўну не павіншуюць дома. Як звычайна, патэлефануе сын — жыхар Бабруйска, работнік органаў унутраных спраў, цёплымі словамі і цукеркамі павіншуе і без таго ўважлівы муж. Зрэшты, на салодкасці, як з усмешкай заўважае жанчына, яе моцная палавінка не скупіцца і ў іншыя дні. Сапсаваць фігуру ад гэтага Таццяна Іванаўна не баіцца: не дазволіць, як кажа, генетыка. А вось на запытанне, ці будзе ў жаночы дзень святочная сямейная вячэра, адказвае з сумневам. Стома працоўнага дня — у доглядзе жывёлы святочных дат не бывае — можа, як звычайна, гэтага не дазволіць.

Алена КАРПЕНКА. Фота Генадзя БАГДОНАСА.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Безопасное лето: как вести себя у водоемов и на воде

6 мая 2024
Читать новость
Общество

Бесплатные консультации малообеспеченных проведут 8 мая адвокаты Беларуси

6 мая 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Хроника происшествий в Бобруйском районе

6 мая 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Поощрение за выявление коррупции

6 мая 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Горела баня в Старой Шараевщине

6 мая 2024
Читать новость
Общество

На сайте «Белавиа» теперь можно бронировать отели за рубежом

6 мая 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе собака засунула голову в отверстие в бочке и застряла — помогли спасатели

6 мая 2024
Читать новость
Актуально

Министерство спорта и туризма совместно с АБФФ наметили пути развития футбола в стране

6 мая 2024
Читать новость
Актуально

Нагрузка делегатам, “военное время” в полях, воздушная проверка и пасхальная свеча. Итоги недели Президента

6 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Овнов ждет активная неделя, а Близнецов —перспективные проекты. Гороскоп на неделю с 6 по 12 мая

6 мая 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Стрелка вверх
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Стрелка вверх
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Стрелка вверх
Культура

В районном Центре культуры прошли конкурсы чтецов и военно-патриотической песни

29 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

У раёне адзначылі Першамай

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Трудовые коллективы Бобруйского района смотрят трансляцию работы ВНС

24 апреля 2024
Стрелка вверх