Темы

СВК “Гігант”: не здаючы перадавых пазіцый

СВК “Гігант”: не здаючы перадавых пазіцый

Шчодрым на вытворчыя перамогі па выніках раённага спаборніцтва стаў мінулы год для СВК “Гігант”. Гаспадарка прызнана пераможцам у намінацыі “За лепшыя вынікі вытворча-эканамічнай дзейнасці”. 1-е месца калектыў заняў у намінацыях “За павелічэнне вытворчасці зерня”, “За павелічэнне вытворчасці рапсу”, “За павелічэнне вытворчасці малака”, 3-е — “За павелічэнне вытворчасці і продажу мяса”.

Лідарамі раённага спаборніцтва прызнаны калектыў таварнай фермы №3 в. Бірча (загадчык Татарынаў Сяргей Андрэевіч), — у намінацыі “Сярод калектываў ферм па адкорме буйной рагатай жывёлы”, галоўны інжынер Ігар Аляксеевіч Міхалёнак — у намінацыі “Лепшы інжынер”, вадзіцель гаспадаркі Аляксандр Ула­дзіміравіч Дайнека — у намінацыі “Лепшы малады вадзіцель”.

Даючы ацэнку мінулагодняму сельскагаспадарчаму году, дзелячыся ўражаннем ад перамог, старшыня СВК Міхаіл Пятровіч Левакоў (на фота ўверсе) заўважыў, што перамагчы ў раённым спаборніцтве, вядома ж, прыемна, але куды большая асалода — атрымаць перамогу ў сябе: дасягнуць небывалага ўраджаю ў раслінаводстве, надаіць болей, чым раней, малака, дасягнуць лепшага, чым калі, эканамічнага выніку.

І калектыў гаспадаркі, па яго словах, няўхісна да гэтага імкнецца — праз шматвектарнасць эканомікі, строгае выкананне тэхналогій вытворчасці, высокакваліфікаваныя кадры, сур’ёзны падыход да маркетынгу.

Акцэнтуючы ўвагу на раслінаводстве — галіна займае значнае месца ў агульнай структуры сельгасвытворчасці гаспадаркі і сёлета не дала, за выключэннем асобных культур, чакаемых вынікаў — Міхаіл Пятровіч Левакоў разважае, як заўжды, з філасофскім падтэкстам: “Не была дасягнута гармонія. Дзве з трох асноўных складаючых высокіх ура­джаяў — праца людзей і тэхналогіі — у гаспадарцы, як і штогод, былі забяспечаны. А вось надвор’е — трэці фактар гарманічнага росту раслін, на якую чалавек не ў стане паўплываць — не ўсім культурам пасадзейнічала. Калі кукуруза парадавала (намалочана зерня ў дапрацаванай вазе 2 378,7 т (207,7%) пры ўра­джайнасці 74,3 ц/га), болей з аднаго круга дала пшаніца (валавы збор склаў 2699,6 т пры ўраджайнасці 46,5 ц/га (107,4%), то для іншых відаў збажыны, бульбы гармоніі не атрымалася, расліны максімальна не развіліся, што негатыўна адлюстравалася на ўраджайнасці”.

Хлебны каравай гаспадарка атрымала хоць і ўвішны па вазе — валавы збор у дапрацаванай вазе збожжавых і зернебабовых (без кукурузы) склаў 4671,4 т — але не той, на які разлічвалі. Пры гэтым калектыў “Гіганта” неаднойчы даказ­ваў, што здольны не толькі дасягаць, але пераўзыходзіць намечаныя рубяжы.

Як і штогод, Міхаіл Левакоў шмат цёплых слоў выказаў у адрас працаўнікоў, чые намаганні рухаюць вытворчасць. Дзякуючы чыёй адказнасці і прафесіяналізму (як спецыялістаў, так і людзей рабочых прафесій) СВК “Гігант” не губляе сваіх пазіцый, не толькі стабільна функцыянуе, але развіваецца, мадэрнізуецца — упэўнена крочыць у ногу з часам. Зладжаная каманда вытворчага кааператыву, па словах старшыні, настроена і надалей годна вырашаць пастаўленыя перад ёй задачы і ўпэўнена — няма тых вяршынь, якія б ёй не скарыліся.
Асаблівыя словы падзякі і прызнання, віншаванні з нагоды 8 Сакавіка Міхаіл Левакоў адрасуе жанчынам — цяперашнім і колішнім працаўніцам “Гіганта”. Усім ім жадае здароўя, кахання, дабрабыту і цудоўнага, сонечнага настрою.

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву рэдакцыі.

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем