Темы

Здаровы розум — залог паспяховай будучыні

Здаровы розум — залог паспяховай будучыні

Мерапрыемства пад такой назвай правялі на мінулым тыдні медработнікі Бабруйшчыны для старшакласнікаў і педагогаў Цялушскага ВПК “Дз/сад-СШ” ў рамках інфармацыйна-прафілактычнай акцыі “Абараняючы іншых, ты абараняеш сябе”, якая праходзіць у раёне з 10 лютага па 5 сакавіка і прымеркавана да Дня прафілактыкі інфекцый, што перадаюцца палавым шляхам, і Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй.

У мэтах падзяліцца рэкамендацыямі адносна здаровага ладу жыцця і адказаць на хвалюючыя пытанні школьнікаў наведалі інспектар-валеолаг БГП №2 Ларыса Колесава, псіхолаг паліклінікі Святлана Цішкова, урач-нарколаг Бабруйскага наркалагічнага дыспансера Людміла Рогава і акушэрка мясцовай участковай бальніцы Таміла Ткачова. Кожны са свайго боку, медработнікі даводзілі вучням, што быць здаровым — прыгожа і сучасна. У прыватнасці, Ларыса Колесава заакцэнтавала ўвагу на тым, што здароўе адкрывае перад моладдзю шлях да паспяховай працы і шчаслівага сямейнага жыцця, шкодныя ж залежнасці, наадварот, мяшаюць у дасягненні пастаўленых мэт. Акушэрка распавяла будучым мамам і татам, як важна клапаціцца пра арганізм і рэпрадукцыйную сістэму з дзяцінства — што такое інфекцыі, якія перадаюцца палавым шляхам, у чым іх шкода і як папярэ­дзіць.

Людміла Рогава з уласнай практыкі прывяла прыклады зламаных лёсаў маладых людзей, якія паддаліся спакусе наркотыкаў і, не знайшоўшы моцы пазбавіцца ад шкоднай звычкі, маральна і фізічна дэградавалі, а то і ўвогуле згубілі жыццё. З інтарэсам праслухалі школьнікі выступ псіхолага, якая ў даступнай моладзі форме патлумачыла, чаму так важна напаўняць сваё жыццё цікавымі заняткамі, імкнуцца раскрыць сябе як асоба, ставіць мэты і іх дасягаць — усё гэта не дае засяродзіцца на негатыўным, псіхічна загартоўвае чалавека.

Тэкст і фота Алены КАРПЕНКІ.

Последние новости

Общество

1155 женщин приходится на 1 тысячу мужчин в Могилевской области

3 сентября 2026
Читать новость
Точка зрения

Коррозия государственности: как олигархический клан и коррупция при Зеленском уничтожают Украину изнутри

3 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Доставка — с безопасностью

3 сентября 2026
Читать новость
Адзінства. Радзіма. Незалежнасць

«Трыбуна працы» запускает проект «Ад падзела да адзінства»

3 сентября 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 3 сентября: до +23°С, небольшие дожди

3 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Аграрии «Агрокомбината Бобруйский» ведут уборку кукурузы на силос

2 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем