Даследчыя работы — на “Гульні розуму”
У рамках Магілёўскага фестывалю навукі, які пройдзе ў наступным месяцы, будзе праведзены вочны тур даследчых работ навучэнцаў “Гульні розуму”.
На гэты час для ўдзелу ў ім зарэгістраваны чатыры работы школьнікаў нашага раёна. Дзве — з Туголіцкай СШ (на секцыю біялогія/экалогія), адна — з Варатынскай СШ (па інфарматыцы) і адна — з Брожскай СШ (па прадмеце “Матэматыка”).
У хуткім часе стануць вядомы вынікі таго, ці будуць гэтыя работы ўключаны ў вочны тур гульні, які пройдзе 20-22 лютага.
Варта адзначыць, што фестываль навукі ладзіцца на базе Беларуска-Расійскага ўніверсітэта не першы год. Яго мэта — стымуляванне цікавасці і прыцягненне да навуковай дзейнасці навучэнцаў старэйшых класаў школ, ліцэяў, каледжаў, вузаў, садзеянне прафесійнай арыентацыі школьнікаў, прапаганда сучасных ведаў, інфармацыйных тэхналогій, павышэнне прэстыжу навуковай дзейнасці. У межах фэсту праходзяць выставы, забаўляльныя і конкурсныя мерапрыемствы, падчас якіх пераможцы ўзнагароджваюцца каштоўнымі падарункамі.
Алена КАРПЕНКА.